08:01 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Злоўленая рыба-месяц

Гіганцкую рыбу-месяц злавілі на Курылах і скармілі дзікім мядзведзям

© Фото: Сахалин.инфо
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

Уловам зацікавіліся супрацоўнікі Сахалінскага краязнаўчага музея – яны планавалі забраць гіганцкую рыбу сабе, але не паспелі.

МІНСК, 14 вер — Sputnik. Гіганцкая рыба-месяц, вага якой склала больш за тону, была злоўлена прамыслоўцамі ў моры паблізу расійскай выспы Ітуруп, паведаміў рэсурс Сахалін.інфо.    

Яна трапіла ў сеткі рыбакоў 9 верасня, але даставілі ўлоў на бераг толькі 11 верасня, таму рыба сапсавалася.

Паведамляецца, што менавіта таму рыбу-месяц, вага якой склала 1100 кілаграмаў, адвезлі на сметнік, дзе скармілі дзікім мядзведзям.

Паводле інфармацыі рэсурсу, уловам зацікавіліся супрацоўнікі Сахалінскага краязнаўчага музея — яны планавалі забраць гіганцкую рыбу сабе, але не паспелі.

Рыба-месяц сустракаецца ў трапічных і ўмераных водах ўсіх акіянаў Зямлі. Ва ўсходняй частцы Ціхага акіяна гэтыя рыбы распаўсюджаныя ад Канады да поўдня Перу і Чылі, па ўсім Індыйскім акіяне, у тым ліку Чырвоным моры, і далей ад Расіі і Японіі да Аўстраліі. Паводле дадзеных Кнігі рэкордаў Гінеса самая вялікая рыба-месяц была злоўленая ў 1908 годзе паблізу Сіднэя — яе даўжыня складала 3,1 метра, а маса — 2,2 тоны.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы