22:15 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
У вёсцы Нагора на Сікоку

Спектаклі ў межах японскай восені будуць трансліраваць праз Instagram

© REUTERS / Thomas Peter
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Прэм'ера спектакля "Маркіза дэ Сад" па п'есе японскага аўтара Юкіо Місімы адбудзецца ў Мінску 23-24 верасня і будзе транслявацца анлайн у папулярнай сацыяльнай сетцы.

МІНСК, 23 вер — Sputnik. Бліжэйшыя мерапрыемствы фестывалю "Японская восень у Беларусі — 2017" у Мінску будуць прысвечаны тэатральнаму мастацтву Японіі.

Гледачам прапануецца паглядзець незвычайную пастаноўку спектакля "Маркіза дэ Сад" па п'есе японскага пісьменніка Юкіа Місімы. Прэм'ера адбудзецца ў Мінскай школе-студыі тэатральнага мастацтва пад кіраўніцтвам Алега Коца.

Пастаноўка адрозніваецца наватарскім чытаннем класікі і будзе цікавая шырокаму колу гледачоў. Асноўнае дзейства разгортваецца паміж шасцю жанчынамі-гераінямі і спараджае загадкавы, супярэчлівы, складаны і неардынарны вобраз самога маркіза дэ Сада.

Абодва дні спектакль будзе пачынацца ў 15:00 і адначасова транслявацца ў Instagram.

Акрамя таго, 26 верасня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца лекцыя "Сучаснае мастацтва Японіі: Тэатр постмадэрну Мацумота Юкічы і Міўра Матой". Яна прысвечана творчасці і памяці самога постмадэрнісцкага тэатральнага рэжысёра Японіі Мацумота Юкічы, заснавальніка тэатра Ishinha.

Пасля лекцыі плануецца відэапаказ спектакля "Тры сястры" Чэхава ў пастаноўцы аднаго з самых незвычайных рэжысёраў новага пакалення Міўры Матой. Уваход вольны.

Пасольства Японіі ў Беларусі арганізуе фестываль ужо ў пяты раз, яго мерапрыемствы працягнуцца да канца лістапада.     

Тэги:
тэатр, Японская восень у Беларусі - 2017, Беларусь

Галоўныя тэмы