14:03 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Актрыса, сцэнарыст і рэжысёр Рэната Літвінава, архіўнае фота

Таемнага вяселля Літвінавай і Земфіры не было

© Sputnik/ Илья Питалев
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
6 0 0

Літвінава мае намер пакараць тых, хто распаўсюджвае падобныя чуткі і паклёп.

МІНСК, 5 кас — Sputnik. Расійская актрыса і рэжысёр Рэната Літвінава абвергла паведамленні ў СМІ аб яе вяселлі з папулярнай спявачкай Земфірай, паведамляе РІА "Новости".

У чацвер у шэрагу СМІ з'явіліся чуткі аб нібыта таемным шлюбе Літвінавай і Земфіры ў Швецыі, дзе дазволеныя аднаполыя шлюбы.

"Рэната вельмі засмучаная, што падобныя хлуслівыя артыкулы з'яўляюцца ў СМІ, у яе расце непаўнагадовая дачка… Яна будзе шукаць спосаб пакараць аўтараў за паклёп", — распавяла прадстаўнік Літвінавай.

Гэта не першы раз, калі СМІ спрабуюць ажаніць Земфіру і Літвінаву. Падставамі для такіх чутак служыць цеснае супрацоўніцтва спявачкі і рэжысера. Тры гады таму Земфіра прадставіла кліп на кампазіцыю "Жить в твоей голове", рэжысёрам была Літвінава. Акрамя таго, Земфіра выступала аўтарам саундрэкаў да некалькіх фільмаў сваёй сяброўкі.    

Тэги:
Рэната Літвінава, Земфіра, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы