03:15 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Сацыяльная сетка Вконтакте

"Паблічныя гульні": новая забава карыстальнікаў "УКантакце"

© Sputnik/ Наталья Селиверстова
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
20 0 0

У запушчанага буйнымі паблікамі шоу ўжо благая слава праз шмат "агалёнкі" і сэксу ў кадры.

МІНСК, 12 кас — Sputnik. Найбуйнейшыя паблікі сацыяльнай сеткі "УКантакце" запусцілі ўласнае рэаліці-шоу — "Паблічныя гульні" ўжо паглядзелі некалькі мільёнаў чалавек.

Першая трансляцыя "Паблічных гульняў" у сацыяльнай сеткі адбылася ў панядзелак і адразу прывяла да скандалу: у прамым эфіры шоу ва "УКантакце" агаліліся некаторыя ўдзельнікі праекта. Ужо некалькі дзён актыўна абмяркоўваюць праект, а яго аўдыторыя перавысіла некалькі мільёнаў чалавек.

Стварылі ўласнае шоу найбуйнейшыя сатырычныя супольнасці соцсетак — MDK, "Палата №6", "Боршч" і "Карпарацыя зла". Па правілах "Паблічных гульняў", падпісчыкі супольнасці, якія прайшлі кастынг, 48 дзён жывуць пад прыцэламі тэлекамер і змагаюцца за галоўны прыз у тры мільёны расійскіх рублёў — амаль 52 тысячы долараў.

Адзінае заданне да ўдзельнікаў "Паблічных гульняў" — ствараць кантэнт: яны павінны прыдумляць новыя падставы прыцягнуць і зацікавіць аўдыторыю сваімі паводзінамі і ўчынкамі. Пакуль большасць удзельнікаў ідуць самым простым шляхам: распранаюцца перад камерамі і заводзяць інтрыжкі.

Вызначае самых слабых удзельнікаў нейрасетка — шукае тых, хто менш часу знаходзіцца ў кадры. Кожны тыдзень "Паблічные гульні" пакідае па ўдзельніку.

За скандальнасць "Паблічныя гульні" ўжо параўноўваюць з тэлепраектам "Дом-2", аднак, у адрозненне ад шоу на тэлеканале, у сацыяльных сетках кантэнт ніяк не мадэруецца і не цэнзуруецца. У шоу ўжо не толькі тысячы гледачоў сярод карыстальнікаў "УКантакце", але і вялікая супольнасць хэйтараў — тых, хто лічыць гэты праект агідным.

Удзельнічае ў "Паблічных гульнях" і беларус Віктар Касаўцаў — прыхільнік супольнасці "Боршч" ужо паабяцаў, што гатовы зрабіць усё для перамогі ў праекце.    

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы