23:34 18 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Пачакун у мінскім ЦУМе, архіўнае фота

Пачакун звольнены: старую чарапаху чакае лёс інтэрнэт-мема

© Фото: Aliaksej Vazhnik / Twitter
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

Гіганцкая чарапаха з абвіслымі грудзямі, створаная італьянскім таксідэрмістам, прыходзіць на змену інтэрнэт-мему Пачакуну.

МІНСК, 12 кас — Sputnik. Гіганцкай сухапутнай чарапасе — аднаму з экспанатаў персанальнай выставы італьянскага таксідэрміста Альберта Мікелона — прадракаюць стаць новым інтэрнэт-мемам.

Па думку карыстальнікаў партала Reddit, антарапаморфная рэптылія, да пудзіла якой таксідэрміст "ад сябе" дадаў адвіслыя грудзі, а таксама ўпрыгожыў каралямі і даў у рукі жаночую сумачку, можа змяніць Пачакуна і Утрапёнага ліса.

Юзеры таксама звярнулі ўвагу на тое, што рэптыліі не выкормліваюць сваё нашчадства малаком, і таму грудзей у іх быць не можа, аднак прызналі пудзіла да такой ступені жахлівым, што яго можна назваць геніяльным.

Акрамя чарапахі, на выставе Мікелона, якая праходзіць у Падуі, можна знайсці і іншыя дзіўныя экспанаты, у прыватнасці, вожыка з коламі замест лап, змеяў з чалавечымі вачыма, аленя у змяінай скуры, каня, сабранага з кавалачкаў скуры іншых коней па прынцыпе Франкенштэйна, рагатую чалавекападобную істоту.

Частка экспанатаў відавочна разлічана на тых, каму больш за 18 і ў каго моцныя нервы.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы