12:00 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Від на вуліцу Якуба Коласа ў Мінску

Аглядная пляцоўка з’явіцца на даху гадзіннікавага завода

© Фото: Сергей Балай, БелаПАН
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

На вежы завода "Луч" ужо адкрылася кафэ, а пускаць жадаючых паглядзець на парк Чалюскінцаў з вышыні ў 30 метраў пачнуць ужо летам.

МІНСК, 13 кас — Sputnik. На вежы гадзіннікавага завода "Луч" каля станцыі метро "Парк Чалюскінцаў" збіраюцца адкрыць аглядную пляцоўку.

Нядаўна ў будынку завода адкрылася кафэ з сучасным дызайнам і кавай, а ў завода ёсць і іншыя планы — знесці адзін корпус і пабудаваць іншы.

Зносіць збіраюцца корпус, пабудаваны яшчэ ў 1953 годзе. Будаваць новы будуць на вуліцы Натуралістаў, працы пачнуцца ўжо ў сакавіку. А вось аглядная пляцоўка на вежы з'явіцца толькі ў наступным годзе. Яна будзе размяшчацца на вышыні 30 метраў.

Са слоў распрацоўшчыкаў, праект ужо ўзгоднены з горадам, а пускаць усіх жадаючых на пляцоўку пачнуць летам. Гэты праект некамерцыйны, таму ўваход на дах будзе каштаваць не даражэй жэтона ў метро.

Тэги:
Парк чалюскінцаў, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы