Модны дом Gucci вырашыў адмовіцца ад натуральнага футра

© Sputnik / Наталья Селиверстова / Перайсці ў медыябанкБуцік Gucci у Маскве
Буцік Gucci у Маскве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нявыкарыстаныя пры вырабе адзення і абутку матэрыялы з футра кампанія плануе прадаць з малатка.

МІНСК, 13 кас — Sputnik. Вядомы італьянскі модны дом Gucci абвясціў пра рашэнне цалкам адмовіцца ад выкарыстання натуральнага футра пры стварэнні сваіх калекцый, паведамляе Guardian.

Дырэктар кампаніі Марка Бізары, выступаючы ў Лонданскім каледжы моды, заявіў, што ў калекцыі сезону вясна/лета 2018 вырабы з футра жывёл не будуць прысутнічаць. Са слоў Бізары, дадзенае рашэнне адлюстроўвае "прыхільнасць зрабіць экалагічнасць неад'емнай часткай" бізнэсу кампаніі.

Гісторык моды Аляксандр Васільеў - Sputnik Беларусь
Аляксандр Васільеў прадставіць у Мінску сваю калекцыю касцюмаў

Па дадзеных СМІ, нявыкарыстаныя пры вырабе моднай вопраткі і абутку матэрыялы з футра плануюць выставіць на дабрачынным аўкцыёне. А сабраныя сродкі накіруюць у фонды арганізацый па абароне жывёл.

Раней ад натуральнага футра адмовіліся такія брэнды, як Ralph Lauren, Tommy Hilfiger, Armani і Calvin Klein.

Стужка навiн
0