08:38 17 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.50
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.47
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
3820

Калекцыя створана супольна з брэндам "Дабрата" і прымеркавана да новай канцэртнай праграмы гурта "Плохо танцевать".

МІНСК, 20 кас — Sputnik. Гурт IOWA прадставіў дызайнерскую калекцыю адзення, створаную супольна з маркай "Дабрата". Яна прысвечана новай канцэртнай праграме IOWA "Плохо танцевать", якую можна будзе пабачыць у Мінску 28 лістапада ў Prime Hall.

Дызайнерская калекцыя адзення ад гурта Iowa Плохо танцевать
© Photo : гурт Iowa
Дызайнерская калекцыя адзення ад гурта Iowa "Плохо танцевать"

"Калі выступаеш на сцэне, хочаш быць у камфортным і ў той жа час модным адзенні. А абраць патрэбнае ў крамах бывае складана. І я ведаю, што так шмат у каго. Вось мы і вырашылі прыдумаць нешта сваё, паспрабавалі стварыць лінейку адзення. І я мяркую, што ў нас атрымалася. Зараз модна насіць простыя і функцыянальныя рэчы. Калі я патрапіла ў краму маркі "Дабрата", мне прыйшоўся да спадобы іх стыль і, што таксама важна, спадабалася якасць рэчаў", — кажа вакалістка IOWA Каця Іванчыкава.

  • Дызайнерская калекцыя адзення ад гурта Iowa Плохо танцевать
    Дызайнерская калекцыя адзення ад гурта Iowa "Плохо танцевать"
    © Photo : гурт Iowa
  • Дызайнерская калекцыя адзення ад гурта Iowa Плохо танцевать
    Дызайнерская калекцыя адзення ад гурта Iowa "Плохо танцевать"
    © Photo : гурт Iowa
  • Калекцыя адзення ад гурта Iowa Плохо танцевать
    Калекцыя адзення ад гурта Iowa "Плохо танцевать"
    © Photo : гурт Iowa
  • Дызайнерская калекцыя адзення ад гурта Iowa Плохо танцевать
    Дызайнерская калекцыя адзення ад гурта Iowa "Плохо танцевать"
    © Photo : Гурт Iowa
  • Дызайнерская калекцыя адзення ад гурта Iowa Плохо танцевать
    Дызайнерская калекцыя адзення ад гурта Iowa "Плохо танцевать"
    © Photo : гурт Iowa
1 / 5
© Photo : гурт Iowa
Дызайнерская калекцыя адзення ад гурта Iowa "Плохо танцевать"

Стваральнік брэнда Цёма Дабрата адзначыў, што яму было вельмі прыемна працаваць разам з гуртом і увасабляць у жыццё ідэі калектыву. "Гэта базавыя рэчы для гардэробу не толькі фанатаў гурта IOWA, але і ўсіх, каму блізкі гэты пасыл. Калекцыя, на мой погляд, атрымалася вельмі асабістая і шчырая".

Рэчы з гэтай калекцыі можна будзе набыць у тым ліку на канцэртах IOWA. Музыкі падкрэсліваюць, што "Плохо танцевать" — гэта не проста песня ці слоган, а пазіцыя. Гэта выбар кожнага чалавека: падладжвацца пад натоўп ці самавыяўляцца, ісці сваім шляхам. IOWA заклікае жыць і танцаваць шчыра.

IOWA з праграмай "Плохо танцевать" выступіць 28 лістапада ў сталічным Prime Hall; пачатак а 20-й гадзіне; кошт квіткоў — ад 50 рублёў.

Тэги:
Iowa (гурт), Расія

Галоўныя тэмы