06:43 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Планета Марс

Навукоўцы распавялі, калі адбудзецца вывяржэнне вулкана на Марсе

© Pixabay
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
4 0 0

Доўгія гады даследчыкі былі ўпэўненыя, што ў наш час на "чырвонай планеце" няма тэктонікі пліт.

МІНСК, 12 ліс — Sputnik. Вывяржэнне вулкана на Марсе можа адбыцца ў бліжэйшы мільён гадоў, паведамляе выданне News ToDay Ufa.

Навукоўцы-астраномы лічаць, што слабая тэктоніка пліт на чацвёртай ад Сонца планеце ўсё ж ёсць, што сведчыць аб магчымых вывяржэннях вулканаў. Па мерках геалогіі, мільён гадоў — не такі вялікі час.

Амерыканскія спецыялісты выявілі прыкметы марсатрусу і апоўзняў у даліне Марынер, якія адбываюцца рэгулярна.

Планета Марс з'яўляецца чацвёртай па аддаленасці ад Сонца і сёмай па памерах у Сонечнай сістэме. Раней заснавальнік кампаній Tesla і Space X Элан Маск зняў прэзентацыйны ролік і расказаў, як збіраецца каланізаваць Марс.

Таксама спецыялісты NASA візуалізавалі выпрабаванні карабля Orion для палётаў на Месяц і Марс.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы