03:06 20 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Першая лялька Барбі ў хеджабе і яе прататып

Вытворцы Барбі прадставілі новую ляльку і яе прататып

© REUTERS/ ANDREW KELLY
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
4 0 0

Алімпійская фехтавальшчыца Ібціхадж Мухамад на ўручэнні прэміі "Жанчыны года" ў Нью-Ёрку паказала новую ляльку Барбі, зробленую па яе падабенстве.

МІНСК, 14 ліс — Sputnik. На цырымоніі ўручэння прэміі "Жанчына года" ў Нью-Ёрку была прадстаўлена новая лялька Барбі, вырабленая па прататыпу рэальнага чалавека. Правобразам стала фехтавальшчыца-шаблістка Ібціхадж Мухамад — першая амерыканка, якая ў 2016 годзе выступіла ў ісламскай жаночай вопратцы на Алімпійскіх гульнях.

Новая Барбі таксама будзе трымаць у руках шпагу, а яе адзенне паўторыць касцюм фехтавальшчыцы.

"Я ганаруся тым, што маленькія дзяўчынкі па ўсім свеце зараз змогуць гуляць з Барбі, якая вырашыла насіць хіджаб!" — напісала спартсменка на сваёй старонцы ў Twitter.

Лялька будзе выпушчаная ў серыі "Шэро". Гэтая лінейка закліканая разбурыць стандартны шаблон прыгажосці, які выкарыстоўваўся пры вытворчасці лялек раней. Цяпер новая Барбі абавязаная будзе насіць хіджаб. Гераінямі-прататыпамі для калекцыі ўжо станавіліся Эшлі Грэм, Зенд, Эмі Росум і іншыя знакамітасці.

The first hijabi @barbie doll is red carpet ready for the Glamour Women of the Year Awards ❤️ #girlgang #barbie

Публикация от Ibtihaj Muhammad (@ibtihajmuhammad) Ноя 13 2017 в 4:57 PST

"Першая лялька Барбі ў хіджабе — на чырвонай дарожцы," — напісала фехтавальшчыца.

"Мы вельмі рады ушанаваць Ібціхадж Мухамад адзінай у сваім родзе лялькай Барбі! Па ўсім свеце Ібціхадж натхняе жанчын і дзяўчынак ламаць бар'еры", — паведамілі ў Mattel.

Плануецца, што новая Барбі паступіць у продаж у 2018 годзе. 

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы