07:35 24 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.22
Паэт Якуб Колас

БДУ запусціў беларускамоўны паэтычны чэлендж паміж факультэтамі

© Sputnik / Михаил Озерский
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
3910

Студэнты БДУ вырашылі далучыцца да школьнікаў і стаць удзельнікамі вялікай рэспубліканскай ініцыятывы.

МІНСК, 17 ліс — Sputnik. Вучні філалагічнага і гістарычнага факультэтаў, а таксама Інстытута журналістыкі БДУ запусцілі беларускамоўную паэтычную эстафету, паведамілі Sputnik ва ўстанове.

Студэнты факультэта, які атрымаў выклік на ўдзел у ініцыятыве, павінны запісаць сваё прачытанне аднаго з твораў беларускіх аўтараў, выкласці відэазапіс у сацыяльныя сеткі і адзначыць, якому з факультэтаў яны перадаюць эстафету. Гэты чэлендж запушчаны ў падтрымку рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў, які праводзіцца сярод вучняў 7-8 класаў школ і гімназій Беларусі.

"Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт актыўна падтрымаў ініцыятыву, якая праходзіць у краіне ўжо трэці год запар. У гэтым годзе арыенцір узяты на навучэнцаў 7 і 8 класаў. Да 30 лістапада вучні запісваюць на відэа, як яны чытаюць адзін з твораў беларускіх аўтараў і выкладваюць відэазапісы ў сацыяльныя сеткі, адзначаючы іх афіцыйнымі хэштэгамі праекта #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. 5 лепшых юных чытальнікаў па выніках конкурсу атрымаюць галоўны прыз —  смартфон маркі Apple", — распявялі ў БДУ.

Студэнты БДУ вырашылі далучыцца да школьнікаў і стаць удзельнікамі вялікай рэспубліканскай ініцыятывы. У рамках праекта навучэнцы філалагічнага факультэта запусцілі паэтычны флэшмоб і запісалі на відэа урывак з паэмы "Новая зямля" Якуба Коласа.

Наступнымі эстафету прынялі студэнты гістарычнага факультэта і абралі для чытання вершы Янкі Купалы.

Студэнты Інстытута журналістыкі прынялі выклік гістарычнага факультэта і выканалі твор Ніла Гілевіча "Апошняе спатканне з Веранікай".

Цяпер чарга за геаграфічным факультэтам. Раней да праекту далучыліся прадстаўнікі ад Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне" Хелена Мерааі і Руслан Асланаў, гульцы футбольнага клуба "Мінск", акцёр і вядучы Юрый Жыгамонт, тэлевядучая Вольга Сацюк. Таксама ў рамках праекта адбыўся першы беларускамоўны паэтычны батл "Вершус", які быў прымеркаваны да 135-годдзя Якуба Коласа.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы