Як адзначылі Дзень студэнта – лепшыя фота Instagram

© Sputnik / Виталий Аньков / Перайсці ў медыябанкСвяткаванне Міжнароднара дня студэнта ў клубе
Святкаванне Міжнароднара дня студэнта ў клубе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міжнародны дзень студэнта адзначаецца штогод 17 лістапада.

Студэнцтва - самая бесклапотная пара. Ты малады, вясёлы, поўны надзей. А лекцыі і заняткі змяняюцца сяброўскімі вечарынамі і вясёлым баўленнем часу.

Дзень студэнта, які святкавалі ў пятніцу ва ўсім свеце, адзначылі і ў Беларусі. І хоць гісторыя гэтага свята - гэта гісторыя крывавай барацьбы чэшскіх студэнтаў з фашыстамі, якая адбылася на пачатку Другой сусветнай, сёння гэты дзень асацыюецца з маладосцю і студэнцкай бесклапотнасцю. Сапраўдная прычына свята многім невядомая, аднак усе імкнуцца падтрымаць яго. Практычна ні адна ВНУ не застаецца ў баку ад шумнага і доўгачаканага Дня студэнта.

Як адзначылі дзень студэнта ў Беларусі - глядзіце ў падборцы фота з Instagram. 

Для кагосьці студэнцкае жыццё толькі пачынаецца, а нехта ўжо развітваецца з любімай ВНУ.

МГЛУ - надежный старт, успешная карьера😏@profmslu

Публикация от Михаил Олешкевич (@mikhailoleshkevich) Ноя 16 2017 в 5:46 PST

Правесці Дзень студэнта лепш за ўсё з сябрамі. Вечарынка ў пятніцу — што можа быць натуральней.

#деньстудента

Публикация от Яна Осипова (@yanaosipova19) Ноя 17 2017 в 6:16 PST

Тэлевядучы Яўген Булка таксама ўзгадаў свае студэнцкія гады. 

"Вось так мы спасцігалі навуку тэле-кінапераўвасабленняў:). Я вучыўся адрошчваць бараду, Жэня валасы, а Оля прыгажосць і зачараванне. З Міжнародным днём студэнта!" Бо студэнт - гэта стан душы.

Стужка навiн
0