19:51 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Бабіна са старой кінаплёнкай

Гледачы абралі 20 самых нудных фільмаў

© Sputnik/ Артем Житенев
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
2 0 0

Сярод іх – "Гарбатая гара", "50 адценняў шэрага", першы эпізод "Зорных войнаў" і іншыя стужкі.

МІНСК, 7 сне — Sputnik. Дваццатку самых нудных фільмаў выбралі дзве тысячы крытыкаў і чытачоў часопіса NME.

Меладрама "Пяцьдзесят адценняў шэрага" ўзначаліла гэты рэйтынг — за яе прагаласавала 34% апытаных. На другім месцы апынуўся дэтэктыў "Ведзьма з Блэр: курсавая з таго свету" 1999 года — яго назвалі нудным 29% апытаных. Трэцяе месца заняў першы эпізод эпапеі "Зорныя войны" Джорджа Лукаса.

Якімі б нуднымі ні здаліся чытачам і крытыкам карціны, іх касавыя зборы ў свой час уражвалі. Так карціна "50 адценняў шэрага" сабрала ў пракаце 571 млн долараў, а зборы першага эпізоду сагі "Зорныя войны" перавысілі мільярд долараў.

У галасаванні паўдзельнічалі амаль дзве тысячы чалавек. Акрамя вышэйназваных у спіс увайшлі карціны "Трансформеры", "Гарбатая гара", "Ванільнае неба", "Артыст" і "Знаёмцеся, Джо Блэк".  

Тэги:
кіно, Грамадства
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы