Уэбстэрскі слоўнік назваў "фемінізм" словам года

© PixabayКнігі ў кніжнай краме
Кнігі ў кніжнай краме - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Карыстальнікі інтэрнэт-версіі слоўніка шукалі гэтае слова часцей, чым у папярэднія гады.

МІНСК, 13 сне — Sputnik. Увага да слова "фемінізм" вырасла не толькі ў карыстальнікаў інтэрнэт-версіі Уэбстэрскага слоўніка, але і ў аўтараў артыкулаў у СМІ, адзначае рэдактар слоўніка англійскай мовы Merriam-Webster Пітэр Сакалоўскі. 

"Гэта слова часцей за ўсё шукалі на працягу года, рост склаў каля 70% у параўнанні з 2016 годам. Акрамя таго, некалькі разоў колькасць запытаў рэзка ўзрастала. Гэта звязана з рознымі падзеямі і паведамленнямі ў СМІ", — сказаў рэдактар слоўніка Пітэр Сакалоўскі.

Рост папулярнасці гэтага слова перажыў некалькі пікаў. Першы здарыўся пасля "Маршу жанчын" у студзені гэтага года на наступны дзень пасля інаўгурацыі Дональда Трампа. Вакол акцыі ўзнікла дыскусія, ці была гэтая дэманстрацыя феміністычнай. У другі раз лік запытаў на вызначэнне гэтага слова вырас у сувязі з акцыяй MeToo.

У слоўніку адзначаецца, што дадзены тэрмін мае некалькі значэнняў і ўжываецца для вызначэння "тэорыі палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай роўнасці палоў" і "дзейнасці ў абарону правоў і інтарэсаў жанчын".

У дзясятку самых папулярных запытаў увайшла "эмпатыя" — і гэта адно з нямногіх палітычна неафарбаваных слоў у спісе. 

Стужка навiн
0