https://bel.sputnik.by/20181126/Monaya-khvlnka-sa-Sputnik-stupen-paranannya-prymetnka-1037629294.html
Ступені параўнання прыметнікаў: моўная хвілінка са Sputnik
Ступені параўнання прыметнікаў: моўная хвілінка са Sputnik
Sputnik Беларусь
У даведках для школьнікаў і іх бацькоў Sputnik разглядае правілы і найбольш складаныя аспекты вывучэння беларускай мовы. Сёння наша тэма – ступені параўнання... 26.11.2018, Sputnik Беларусь
2018-11-26T13:25+0300
2018-11-26T13:25+0300
2018-09-24T11:30+0300
цiкавосткi
грамадства
беларуская мова
вучым беларускую мову
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102913/18/1029131847_0:81:1600:985_1920x0_80_0_0_2b69453c8c0f1efb74b276a63b03a4ad.jpg
Якасныя прыметнікі, якія, што сведчыць з назвы, абазначаюць якасць прадмета, істоты або з'явы, могуць утвараць ступені параўнання.Нельга ўтвараць ступені параўнання ад прыметнікаў, якія абазначаюць:А таксама ад прыметнікаў:Ступеней параўнання прыметнікаў усяго дзве: вышэйшая і найвышэйшая.Вышэйшая ступень параўнання прыметнікаўВылучаюць дзве формы ўтварэння вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў: простая і складаная. У простай форме змяняецца пачатковая форма прыметніка, у складанай да яе дадаюцца словы "больш"/"менш", "болей"/"меней".Простая форма можа ўтварацца з дапамогай суфіксаў —эйш-, —ейш- (высокі – вышэйшы, смелы – смялейшы). Выключэннем з'яўляюцца словы "малады" і "стары". Пры абазначэнні воінскіх званняў і дзяржаўных пасад ужываюцца формы "малодшы" і "старшы". Таксама ў дачыненні да сваякоў замацавалася ўжыванне формаў "малодшы" – "старэйшы" (брат).Таксама вышэйшая ступень параўнання можа ўтварацца суплетыўна – ад іншага кораня з даданнем суфікса —ш-: добры – лепшы.Словы, формы параўнання якіх утвараюцца суплетыўна, належаць да найбольш старажытнай лексікі, часта агульнай для ўсіх індаеўрапейскіх моў.Найвышэйшая ступень параўнання прыметнікаўУ гэтай ступені таксама вылучаюць простую і складаную формы. Простая форма ўтвараецца ад вышэйшай ступені параўнання пры дапамозе прыстаўкі най-: лепшы – найлепшы, прыгажэйшы – найпрыгажэйшы.Для ўтварэння складанай формы трэба да якаснага прыметніка дадаць словы "самы", "найбольш"/"найменш": самы прыгожы, найбольш зразумелы, найменш шкодны.Таксама найвышэйшая ступень параўнання прыметнікаў утвараецца ад вышэйшай ступені пры дапамозе слоў "за ўсіх", "за ўсё", "сярод усіх": лепшы за ўсё, прыгажэйшы за ўсіх. Прыметнікі вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання з прыназоўнікаміПасля прыметнікаў у адной са ступеняў параўнання можа ўжывацца прыназоўнік "за": прыгажэйшы за яго, старэйшы за мяне. Таксама з дапамогай службовых слоў "як" і "чым" утвараецца параўнальны зварот: гэта правіла больш простае, чым апошняе; я не памятаю восені цяплей, як гэта. Не блытацьПрыметнік "добры" можа ўтвараць вышэйшую форму параўнання як з дапамогай суфікса —эйш-, так і суплетыўна, але значэнні будуць рознымі. Так, "лепшы" ўжываецца ў значэнні "лепшы па якасці", а "дабрэйшы" – як характарыстыка рысы характару.Прыназоўнік "вялікі" можа ўтвараць форму "найвялікшы", і яна будзе мець значэнне "выбітны, таленавіты (чалавек)".
https://bel.sputnik.by/20181112/prynazouniki-prostyya-skladanyya-uzhyvanne-1037565481.html
https://bel.sputnik.by/20190625/tehrminy-pa-fizicy-na-belaruskaj-move-1037585554.html
https://bel.sputnik.by/20201220/tehst-ci-vedaece-vy-belaruskiya-prykazki-1037086338.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102913/18/1029131847_0:30:1600:1036_1920x0_80_0_0_68d05c4f3dc7181756a702fbf87bb75e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цiкавосткi, грамадства, беларуская мова, вучым беларускую мову
цiкавосткi, грамадства, беларуская мова, вучым беларускую мову
Ступені параўнання прыметнікаў: моўная хвілінка са Sputnik
У даведках для школьнікаў і іх бацькоў Sputnik разглядае правілы і найбольш складаныя аспекты вывучэння беларускай мовы. Сёння наша тэма – ступені параўнання прыметнікаў.
Якасныя прыметнікі, якія, што сведчыць з назвы, абазначаюць якасць прадмета, істоты або з'явы, могуць утвараць ступені параўнання.
Нельга ўтвараць ступені параўнання ад прыметнікаў, якія абазначаюць:
- колер прадметаў праз іх адносіны да іншых прадметаў (ружовы, слівовы)
- масць жывёлы (гняды, рабы)
А таксама ад прыметнікаў:
- адносных і прыналежных (школьны, татаў)
- складаных (бела-блакітны, шэра-зялёны)
- якія маюць суфікс непаўнаты якасці -ават-, -яват- (малаваты, крываваты)
- якія называюць колькасна нязменныя прыметы (жанаты, цяжарная)
Ступеней параўнання прыметнікаў усяго дзве: вышэйшая і найвышэйшая.
Вышэйшая ступень параўнання прыметнікаў
Вылучаюць дзве формы ўтварэння вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў: простая і складаная. У простай форме змяняецца пачатковая форма прыметніка, у складанай да яе дадаюцца словы "больш"/"менш", "болей"/"меней".
Простая форма можа ўтварацца з дапамогай суфіксаў —эйш-, —ейш- (высокі – вышэйшы, смелы – смялейшы). Выключэннем з'яўляюцца словы "малады" і "стары". Пры абазначэнні воінскіх званняў і дзяржаўных пасад ужываюцца формы "малодшы" і "старшы". Таксама ў дачыненні да сваякоў замацавалася ўжыванне формаў "малодшы" – "старэйшы" (брат).
Таксама вышэйшая ступень параўнання можа ўтварацца суплетыўна – ад іншага кораня з даданнем суфікса —ш-: добры – лепшы.
Словы, формы параўнання якіх утвараюцца суплетыўна, належаць да найбольш старажытнай лексікі, часта агульнай для ўсіх індаеўрапейскіх моў.
Найвышэйшая ступень параўнання прыметнікаў
У гэтай ступені таксама вылучаюць простую і складаную формы. Простая форма ўтвараецца ад вышэйшай ступені параўнання пры дапамозе прыстаўкі най-: лепшы – найлепшы, прыгажэйшы – найпрыгажэйшы.
Для ўтварэння складанай формы трэба да якаснага прыметніка дадаць словы "самы", "найбольш"/"найменш": самы прыгожы, найбольш зразумелы, найменш шкодны.
Таксама найвышэйшая ступень параўнання прыметнікаў утвараецца ад вышэйшай ступені пры дапамозе слоў "за ўсіх", "за ўсё", "сярод усіх": лепшы за ўсё, прыгажэйшы за ўсіх.
Прыметнікі вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання з прыназоўнікамі
Пасля прыметнікаў у адной са ступеняў параўнання можа ўжывацца прыназоўнік "за": прыгажэйшы за яго, старэйшы за мяне. Таксама з дапамогай службовых слоў "як" і "чым" утвараецца параўнальны зварот: гэта правіла больш простае, чым апошняе; я не памятаю восені цяплей, як гэта.
Прыметнік "добры" можа ўтвараць вышэйшую форму параўнання як з дапамогай суфікса —эйш-, так і суплетыўна, але значэнні будуць рознымі. Так, "лепшы" ўжываецца ў значэнні "лепшы па якасці", а "дабрэйшы" – як характарыстыка рысы характару.
Прыназоўнік "вялікі" можа ўтвараць форму "найвялікшы", і яна будзе мець значэнне "выбітны, таленавіты (чалавек)".