https://bel.sputnik.by/20181029/Sklanenne-belaruskkh-prozvshcha-monaya-khvlnka-na-Sputnik-1038363604.html
Скланенне беларускіх прозвішчаў: моўная хвілінка са Sputnik
Скланенне беларускіх прозвішчаў: моўная хвілінка са Sputnik
Sputnik Беларусь
У даведках для школьнікаў і іх бацькоў Sputnik разглядае правілы і найбольш складаныя аспекты вывучэння беларускай мовы. Сёння наша тэма – скланенне беларускіх... 29.10.2018, Sputnik Беларусь
2018-10-29T10:26+0300
2018-10-29T10:26+0300
2018-10-26T13:47+0300
культура
спадчына
у беларусі
цiкавосткi
беларуская мова
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103790/12/1037901221_0:0:1600:903_1920x0_80_0_0_946bc1ecc2b610845f7ade6c297d871a.jpg
Галоўная цяжкасць пры скланенні беларускіх прозвішчаў палягае ў тым, што хоць яны вельмі блізкія да назоўнікаў, ад якіх утварыліся, катэгорыя роду ў іх вызначаецца полам носьбіта, а не граматычна. Гэта значыць, што ў прозвішчаў няма пры скланенні ніякага роду (пакуль у нашай краіне яшчэ не з'явіўся так званы "трэці пол"). З гэтага вынікае, што прозвішчы, якія можна суаднесці з назоўнікамі ніякага роду, не скланяюцца: Яйка, Масла, Трапло.Ніколі не скланяюцца прозвішчы, у якіх націск падае на апошнюю літару "о": Дубко, Вялько і гэтак далей. Таксама не скланяюцца прозвішчы, якія заканчваюцца на –іх/-ых: Васіных, Бялых.Прозвішчы, якія скланяюцца, калі належаць мужчынам і не скланяюцца, калі належаць жанчынам, наступныя:У беларускіх прозвішчах таксама існуе варыятыўнасць канчаткаў пры скланенні з улікам полу асобы – адрознівацца будуць давальны і творны склоны.Так, прозвішчы, якія ўтварыліся ад назваў жывёл, птушак і прадметаў, якія можна суаднесці з назоўнікамі жаночага роду, якія заканчваюцца на –г, -к, -х і –а, -я не пад націскам тыпу Саладуха, Вясёлка:Калі належаць жанчыне: Вясёлка – Вясёлкі – Вясёлцы – Вясёлку – пры Вясёлцы.Калі належаць мужчыне, скланяюцца, як назоўнік мужчынскага роду: Вясёлка – Вясёлкі – Вясёлку – Вясёлкам – пры Вясёлку.Прозвішчы, якія заканчваюцца на –а (акрамя тых, якія былі ў мінулым прыкладзе на –га, -ка, -ха) скланяюцца незалежна ад полу як агульныя назоўнікі жаночага роду: Крапіва, Пушча.Мужчынскія прозвішчы на –аў, -еў, -ёў, -оў, а таксама -ін(-ын) і жаночыя на -ава, - ева, -іна/-ына скланяюцца па змешанаму тыпу скланення: Барадзін, Барадзіна, Барадзіну, Барадзіна, пры Барадзіным; Васільева, Васільевай, Васільеву, Васільевай, пры Васільевай.Калі прозвішча складаецца з дзвюх частак, першая будзе скланяцца ў тым выпадку, калі яна можа ўтвараць самастойнае прозвішча, напрыклад, Дунін-Марцінкевіч.
https://bel.sputnik.by/20200422/Monaya-khvlnka-na-Sputnik-sprazhenne-dzeyaslova--yago-formy-1038284771.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103790/12/1037901221_0:0:1600:1005_1920x0_80_0_0_374dc49c994ec6811caf108cbaa375b9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
культура, спадчына, у беларусі, цiкавосткi, беларуская мова
культура, спадчына, у беларусі, цiкавосткi, беларуская мова
Скланенне беларускіх прозвішчаў: моўная хвілінка са Sputnik
У даведках для школьнікаў і іх бацькоў Sputnik разглядае правілы і найбольш складаныя аспекты вывучэння беларускай мовы. Сёння наша тэма – скланенне беларускіх прозвішчаў.
Галоўная цяжкасць пры скланенні беларускіх прозвішчаў палягае ў тым, што хоць яны вельмі блізкія да назоўнікаў, ад якіх утварыліся, катэгорыя роду ў іх вызначаецца полам носьбіта, а не граматычна. Гэта значыць, што ў прозвішчаў няма пры скланенні ніякага роду (пакуль у нашай краіне яшчэ не з'явіўся так званы "трэці пол"). З гэтага вынікае, што прозвішчы, якія можна суаднесці з назоўнікамі ніякага роду, не скланяюцца: Яйка, Масла, Трапло.
Ніколі не скланяюцца прозвішчы, у якіх націск падае на апошнюю літару "о": Дубко, Вялько і гэтак далей. Таксама не скланяюцца прозвішчы, якія заканчваюцца на –іх/-ых: Васіных, Бялых.
Прозвішчы, якія скланяюцца, калі належаць мужчынам і не скланяюцца, калі належаць жанчынам, наступныя:
- прозвішчы на –іч/-ыч, -евіч/овіч: Васіля Асіповіча, але Ганны Асіповіч; Сымона Фаміча, але Мар'і Фаміч;
- прозвішчы на зычны і –й: Казак, Дзяргай - Анатолю Казаку, але Вольге Казак.
- прозвішчы, якія можна суаднесцці з назоўнікамі мужчынскага роду і якія заканчваюцца на мяккі зычны: Бабыль, Кісель - Юрыя Кіселя, але Інны Кісель.
- прозвішчы, якія можна суаднесці з назвамі прадметаў, якія заканчваюцца на ненаціскное –а - Каваленка, Глінка: Леаніда Каваленкі, але Дар'і Каваленка.
- прозвішчы, якія паходзяць ад уласных іменаў і мянушак і заканчваюцца на зычны і -й: Тоўсцік, Сяргей: Паўля Сяргея, але Ніны Сяргей.
У беларускіх прозвішчах таксама існуе варыятыўнасць канчаткаў пры скланенні з улікам полу асобы – адрознівацца будуць давальны і творны склоны.
Так, прозвішчы, якія ўтварыліся ад назваў жывёл, птушак і прадметаў, якія можна суаднесці з назоўнікамі жаночага роду, якія заканчваюцца на –г, -к, -х і –а, -я не пад націскам тыпу Саладуха, Вясёлка:
Калі належаць жанчыне: Вясёлка – Вясёлкі – Вясёлцы – Вясёлку – пры Вясёлцы.
Калі належаць мужчыне, скланяюцца, як назоўнік мужчынскага роду: Вясёлка – Вясёлкі – Вясёлку – Вясёлкам – пры Вясёлку.
Прозвішчы, якія заканчваюцца на –а (акрамя тых, якія былі ў мінулым прыкладзе на –га, -ка, -ха) скланяюцца незалежна ад полу як агульныя назоўнікі жаночага роду: Крапіва, Пушча.
Мужчынскія прозвішчы на –аў, -еў, -ёў, -оў, а таксама -ін(-ын) і жаночыя на -ава, - ева, -іна/-ына скланяюцца па змешанаму тыпу скланення: Барадзін, Барадзіна, Барадзіну, Барадзіна, пры Барадзіным; Васільева, Васільевай, Васільеву, Васільевай, пры Васільевай.
Калі прозвішча складаецца з дзвюх частак, першая будзе скланяцца ў тым выпадку, калі яна можа ўтвараць самастойнае прозвішча, напрыклад, Дунін-Марцінкевіч.