Ужыванне прыназоўнікаў: моўная хвілінка са Sputnik

© Sputnik / Альфрэд МікусПятровіца - 2018
Пятровіца - 2018 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У даведках для школьнікаў і іх бацькоў Sputnik разглядае правілы і найбольш складаныя аспекты вывучэння беларускай мовы. Сёння наша тэма – прыназоўнік.
Прыназоўнік – гэта службовая часціна мовы, якая заўсёды залежыць ад назоўнікаў, займеннікаў і іншых слоў у словазлучэнні, прыназоўнікі не з'яўляюцца членамі сказа. 
Прыназоўнікі падзяляюцца на два тыпы па спосабу ўтварэння: невытворныя і вытворныя, а па будове — на тры: простыя, складаныя і састаўныя.
Акцёр Джарэд Лета - Sputnik Беларусь
Правапіс запазычаных імёнаў і прозвішчаў: моўная хвілінка са Sputnik
Невытворныя прыназоўнікі — гэта тыя, у якіх мы не можам прасачыць сувязь са словамі, ад якіх яны калісьці ўтварыліся: а, ад, да, па, у і гэтак далей. Па будове яны з'яўляюцца простымі.
У вытворных мы можам лёгка вызначыць часціну мовы, ад якой утварыўся прыназоўнік: назоўнік (на чале, у адпаведнасці), прыметнік (згодна з), прыслоўе (услед, абапал), дзеепрыслоўе (нягледзячы, дзякуючы) і гэтак далей.
Складаныя прыназоўнікі ўтвараюцца са спалучэння двух слоў: па-над, з-пад, з-за і іншыя.
Састаўныя прыназоўнікі складаюцца з двух або некалькіх слоў: у адпаведнасці з, нягледзячы на.
Некаторыя прыназоўнікі маюць раўнапраўныя варыянты ўжывання: каля/ля, апрача/апроч, ці абумоўленыя кантэкстам: з/са (перад спалучэннем зычных, першы з якіх "з, с, ж, м, ш"), у/ва (перад "у" і "ў") і гэтак далей.
Дзяўчынка ў беларускім строі - Sputnik Беларусь
Скланенне беларускіх прозвішчаў: моўная хвілінка са Sputnik
Некаторыя прыназоўнікі могуць замяняць адзін аднаго без страты сэнсу выказвання:
Пра (каго? што?) / аб (кім? чым?) – "аб" звычайна выкарыстоўваецца ў афіцыйных дакументах, законах.
Для (каго? чаго?) / дзеля (каго? чаго?) – амаль заўсёды, акрамя выпадкаў, калі "дзеля" адпавядае рускаму "из-за".
Найбольшую складанасць, аднак, выклікае ўжыванне прыназоўнікаў у спалучэнні з назоўнікамі ў правільным склоне. Некаторыя з іх ужываюцца толькі з адным склонам, а іншыя – з двума і нават трыма. Паспрабуем разабрацца ў самых частых памылках пры ўжыванні прыназоўнікаў.

Абазначэнне часу

Калі мы хочам сказаць, які зараз час, можна карыстацца прыназоўнікамі "ў" і "а", але варта памятаць, што, калі на гадзінніку, напрыклад, 17:15, трэба казаць "у сямнаццаць пятнаццаць" або "ў пятнаццаць хвілін на шостую" і ніяк інакш, а калі хочаце назначыць сустрэчу роўна на 17:00 або на 17:30, можна ўжыць спалучэнне "а пятай гадзіне", "у пяць" або "а палове шостай", "у палову шостай".

"Праз", "цераз" або "з-за"?

Трэба памятаць, што хоць часта прыназоўнікі "цераз" і "праз" з'яўляюцца сінонімамі, калі мы маем на ўвазе праход  унутры чагосьці, напрыклад, дзверы, арка, брама і гэтак далей, варта ўжываць прыназоўнік "праз". Але калі вы захацелі пераскочыць перашкоду, адпаведна, скакаць будзеце цераз зачыненую браму або цераз плот. 
Дзяўчына ў строі - Sputnik Беларусь
Спражэнне дзеяслова і яго формы: моўная хвілінка са Sputnik
Прыназоўнік "праз" таксама можа ўжывацца, калі хочацца сказаць пра прычыну, як і прыназоўнік "з-за": я не паехаў з-за/праз цябе. 

Каварны прыназоўнік "з"

Насамрэч, каварны не сам прыназоўнік, а ўплыў рускай мовы, які ў кантэксце, што адрозніваецца ад звыклага "разам з", падсоўвае нам прыназоўнікі "над" і "на", не ўласцівыя для асобных спалучэнняў. Так, па-беларуску можна толькі кпіць, здзеквацца або смяяцца з кагосьці (хоць гэта і не вельмі прыгожа), а таксама ажаніцца з кімсьці.

"Па", "за" або "ў"?

Дапусцім, у нас ёсць умоўны хлопец. Прычэпім да яго ўсе тры прыназоўнікі па чарзе і паглядзім, што атрымаецца. Калі вы пайшлі па хлопца, гэта значыць, што яго з вамі няма і вы спадзяецеся яго адшукаць. Калі за хлопцам – то вы яго бачыце перад сабой і накіроўваецеся ўслед (спадзяемся, ён не супраць). А калі ў – бадай, гэта ваш бацька, і вы да яго вельмі падобныя. 
Школьнікі на экзамене, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Правапіс запазычаных слоў: моўная хвілінка са Sputnik
Дарэчы, калі вы пайшлі за хлопцам у лес (што варта рабіць толькі тады, калі гэта добра знаёмы вам хлопец) і вырашылі назбіраць грыбоў або ягад, можна сказаць, што вы разам пайшлі ў грыбы – і ніяк інакш.

"Да" і "на": не блытаць

У гэтых двух прыназоўнікаў, якія звычайна абазначаюць накірунак (пайшоў да брата, на вечарыну) або месца ў прасторы (ляжыць на стале, прыхіліўся да сцяны), ёсць асаблівасці ўжывання. Так, з назоўнікам "падобны" ўжываецца толькі прыназоўнік "да": падобны да бацькі. Прыназоўнік "на" ўжываецца ў выразах кшталту "раз на тыдзень". Таксама ён выкарыстоўваецца разам з назвамі хвароб: хворы на ангіну, на адзёр, на грып. Але калі хто-небудзь скардзіцца, што яму баліць галава, нельга сказаць: ён хворы на галаву. Гэта будзе ўжо зусім іншая гісторыя.
Стужка навiн
0