"Зажурыла беллю паплавы, лугі…": зімовыя вобразы роднага краю ў вершах

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЗімовы краявід
Зімовы краявід - Sputnik Беларусь, 1920, 24.01.2024
Падпісацца
У падборцы Sputnik – зімовыя вершы беларускіх паэтаў пра мароз, завіруху і снежную прыгажосць.
Каляндарная зіма шпарка імчыць наўздагон за каляднымі святамі. Вось ужо і студзень на зыходзе. Але ж колькі яшчэ па-сапраўднаму светлых зімовых дзён чакаюць нас наперадзе, каб прывабіць сваёй незвычайнасцю!
Вокны, распісаныя непаўторным марозным павуціннем, якое лёгкім мастацкім дотыкам мімаходам намаляваў на шыбках невядомы майстар. Дрэвы, апранутыя у бліскучыя на сонцы дыяменты, быццам казачныя веліканы, што спыніліся на ўскрайку лесу і таемна адтуль паглядаюць. Высокія ўзгоркі, што запрашаюць не губляць час ды пракаціцца на хуткіх санках, падымаючы воблачкі снежнага пылу ўперамешку з добрым настроем. І, канешне ж, пухнатыя карункі сняжынак, якія хтосьці нябачны з усіх бакоў шчодра сыпле на дол і прама на вейкі…
Усё гэта – цэлы зімовы свет, які час ад часу з'яўляецца на вуліцы і які таксама можна знайсці …на кніжных палічках з любімымі беларускімі творамі, што чытаюцца з асаблівай асалодай!
© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкНе знаю гарачэй абдымкаў / За тых, што ў нашае зімы...
Сильные морозы в регионах России - Sputnik Беларусь, 1920, 23.01.2024
Не знаю гарачэй абдымкаў / За тых, што ў нашае зімы...

Зімовае

Прыемна праімчацца ўзімку.
З-пад капытоў клубкі-камы.
Не знаю гарачэй абдымкаў
За тых, што ў нашае зімы.

Імчыш. За лесам за высокім
Мільгае месяц, што ліхтар,
Мароз як пацалуе ў шчокі,
Ажно ўсяго кідае ў жар.

Здаецца, вецер закалыша,
Над коньмі пара, нібы дым,
І санкі так на снезе пішуць,
Што пазайздросціць можна ім!

Пятрусь Броўка
© Sputnik / Ирина БукасЎскіпела снежнае віно, / I белай пенай мкне яно...
Снегопад в Минске - Sputnik Беларусь, 1920, 24.01.2022
Ўскіпела снежнае віно, / I белай пенай мкне яно...

Завіруха

У бубны дахаў вецер б’е,
Грыміць па ім, звініць, пяе,
I спеў ліецца ўсё мацней, –
Гулянку справіў пан Падвей.

У бубны дахаў вецер б’е,
Грыміць па ім, звініць, пяе.
Ўскіпела снежнае віно,
I белай пенай мкне яно.

У бубны дахаў вецер б’е,
Грыміць па ім, звініць, пяе.
Па вулках вее дзікі хмель,
Гудзіць сп’янелая мяцель.

Максім Багдановіч
© Sputnik / Татьяна АнисовецА ў душы квяцістасць, / і такая свежасць...
Снег в городе - Sputnik Беларусь, 1920, 23.01.2024
А ў душы квяцістасць, / і такая свежасць...

* * *

Падаюць сняжынкі –
дыяменты-росы,
Падаюць бялюткі
за маім акном...

Расчасалі вішні
шоўкавыя косы
I ўранілі долу
снегавы вянок.

Дзесьці у прасторах
празвінелі бомы.
Дацвілі пялёсткі
нейчае тугі...

Адхінае вечар
тонкія мярэжы,
На акне альвасы
дагарэлі ў сне,

А ў душы квяцістасць,
і такая свежасць,
I з вачэй усмешкі
сыплюцца на снег.

Зноў зіма паслала
снежныя кілімы,
Зажурыла беллю
паплавы, лугі,

I прыходзіць радасць
у красе маўклівай.
Адплываюць хвілі
смутку і тугі...

А сняжынкі сеюць
кволую імглістасць,
Падаюць бялюткі
за маім акном,

I цвіце на вішнях
снежная ўрачыстасць,
Сцелецца на скронях
перад раннім сном.

Хочацца навеяць
казкі-таямніцы
Гукамі мелодый,
радасцю без слоў.

I застылі сцені
у маёй святліцы,
Засынаю... Сніцца
роднае сяло.

Паўлюк Трус
© Sputnik / Анастасия КуприяноваПалац мой – лес буйны, вяцвісты – / Ірдзіцца брыльянтамі скрозь...
Снежный лес - Sputnik Беларусь, 1920, 24.01.2022
Палац мой – лес буйны, вяцвісты – / Ірдзіцца брыльянтамі скрозь...

Мароз

Іду я, сняжысты, ўсясільны,
Па сцежках-пуцінах пустых,
I ночкай і днём безупынна
Пільную абшараў сваіх.

Бязмежна, ўладарна паную
Пад сховаю пушчавых вех,
Каронаю бор мне зялёны,
А тронам-пасадам бел снег.

Палац мой – лес буйны, вяцвісты –
Ірдзіцца брыльянтамі скрозь,
Мне воўк і мядзведзь у паслугах,
Мне служаць вавёрка і лось.

Як пухам, сняжком пасыпаю
I хвою, і ёлку, і клён;
Хто ў госці ка мне забярэцца,
Тулю тых, галублю іх сон.

I казкі шапчу ім аб шчасці,
I цемру зганяю з вачэй...
Хадзіце, хадзіце к Марозу!
Хадзіце ў госці хутчэй!

Янка Купала
© Sputnik / Альфред МикусПтушкам знайсці зараз ежу цяжэй. / – Дзеці! Змайструем кармушкі хутчэй!..
Зима в деревне - Sputnik Беларусь, 1920, 24.01.2022
Птушкам знайсці зараз ежу цяжэй. / – Дзеці! Змайструем кармушкі хутчэй!..

Зіма

Сыплецца мяккі, пушысты сняжок,
Белаю коўдрай накрыўся лужок,
Лес нерухома стаіць за сялом.
Рэчка замоўкла пад тоўстым ільдом.

Птушкам знайсці зараз ежу цяжэй.
– Дзеці! Змайструем кармушкі хутчэй!
Зерне насыплем – хай птушкі дзяўбуць,
Песню ўдзячную нам прапяюць.

Алесь Ставер
© Sputnik / Youtube / SputnikПайшоў коўзацца каток / На рачулку, на лядок...
Кот сопровождает хозяина на рыбалке и следит за поплавком – видео  - Sputnik Беларусь, 1920, 24.01.2022
Пайшоў коўзацца каток / На рачулку, на лядок...

Пайшоў коўзацца каток

Пайшоў коўзацца каток
На рачулку, на лядок.
Як імчаўся, на хаду
Праваліўся ў ваду.

Замачыў ён чаравічкі,
I касцюм, і рукавічкі.
Нетрывалы быў лядок,
Непаслушны быў каток.

А яму ж казала маці,
Каб лавіў мышэй у хаце,
Каб маленькіх калыхаў
I на печы цёплай спаў.

Станіслаў Шушкевіч
© Sputnik / Руслан Шамуков / Перайсці ў медыябанкСінічка-сястрычка, / ля вокнаў звіні, / сінімі будуць / марозныя дні...
Большая синица - Sputnik Беларусь, 1920, 24.01.2022
Сінічка-сястрычка, / ля вокнаў звіні, / сінімі будуць / марозныя дні...

Зіма

Сінічка-сястрычка,
ля вокнаў звіні,
сінімі будуць
марозныя дні.
Сіняе неба,
сіні лясок,
сіняй рачулкі
даўгі паясок.
Сінічка,
ты крыламі
сінь расхіні
і сонцу чырвонаму
ў вочы зірні!
Паружавее
ракі паясок,
павесялее сіні лясок.

Еўдакія Лось
© Sputnik / Виктор ТолочкоБыццам сюды кожны год на зімоўку / З казак народных прыходзяць...
Ледяной заяц - Sputnik Беларусь, 1920, 23.01.2024
Быццам сюды кожны год на зімоўку / З казак народных прыходзяць...

Казачны лес

Лес апрануўся ізноў у абноўку,
Дрэў барадатых застылі рады,
Быццам сюды кожны год на зімоўку
З казак народных прыходзяць дзяды.

Ціш непарушная. Толькі з галіны
Часам абваліцца снегу камяк.
Нібы шматкроп’е, след свежы лісіны.
Побач прабег палахлівы бяляк.

Ён паскакаў – і падаўся на лёжку.
Дзік вунь мурашнік разрыў пад сасной...
Так і хаджу, і чытаю патрошку
Кнігу – аповесць прыроды лясной.

Ветла к сабе запрашае паляна,
Каб адпачыў я, прысеў на пянёк.
Я не адмовіўся б, ды нечакана
Гасне зімовы кароткі дзянёк.

Хоць неахвота, прызнацца, самому,
А пакідаю лясную красу.
Крочу наўпрост цераз поле дадому,
З лесу зімовую казку нясу.

Марк Смагаровіч
© Sputnik / Альфред МикусЗіма. Такі мароз стаіць, / Аж крэкча волат-дуб...
Древний обряд проводов Коляд Тянуть Коляду на дуб в деревне Новины Березинского района - Sputnik Беларусь, 1920, 24.01.2022
Зіма. Такі мароз стаіць, / Аж крэкча волат-дуб...

Крыжадзюб

Зіма. Такі мароз стаіць,
Аж крэкча волат-дуб.
Спявае ў ельніку, звініць
Маленькі крыжадзюб.

Зялёны лес – ягоны дом,
Чаго тут сумаваць?
Шукай харчы пагодным днём,
Дзяцей вучы лятаць.

Бадзёры у яго настрой.
Забыўшыся пра сон,
Як шылцам, дзюбачкай сваёй
Цярэбіць шышку ён.

У старадрэвінах бяроз –
Калыска для дзяцей.
Яго не страшаць ні мароз,
Ні злосны гуд завей.

Іду, лыжня бяжыць за мной
Услед, не адстае.
Замоўкла ў лесе ўсё зімой,
А крыжадзюб – пяе.

Мікола Хведаровіч
Таксама на Sputnik:
Што значыць любіць снег? Пацешная фотатэрапія ад мілых звяркоў
Бой снежкамі і ледзяная горка савецкага дзяцінства – якія былі канікулы!
Лынтупы пад снегам – кадры беларускай зімы
Стужка навiн
0