Загадкі пра Новы год, Дзеда Мароза і зіму: для дзяцей пад ёлачку

© Sputnik / Kirill KalinnikovЁлачны шар з лагатыпам Sputnik на лічбавай ёлцы Sputnik
Ёлачны шар з лагатыпам Sputnik на лічбавай ёлцы Sputnik - Sputnik Беларусь, 1920, 30.12.2023
Падпісацца
Хутка Новы год, і дзетвару чакае сустрэча з Дзедам Марозам, які падрыхтаваў не толькі цікавыя падарункі. Чытайце ў падборцы Sputnik зімовыя загадкі для самых маленькіх.
Ужо зусім хутка настане галоўнае зімовае свята, якое з нецярпеннем чакаюць усе, і асабліва – дзеці. Многія бацькі ўжо даўно ўпрыгожылі свае кватэры і дамы зіхатлівымі гірляндамі, набылі ў крамах цукеркі, а на навагодніх кірмашах – зялёную лясную прыгажуню – ёлку.
І, зразумела, які ж Новы год без падарункаў, што звычайна Дзед Мароз хавае пад святочную ёлку для самых паслухмяных дзетак! Таму спадзяемся, што падарункі атрымаюць, вядома, усе.
А каб свята прайшло найбольш весела і цікава, Sputnik віншуе з надыходзячым Новым годам і прапануе святочную падборку навагодніх і зімовых загадак, якую можна загадаць сваім маленькім і каханым дзеткам.
Жадаем вам вясёлага і чароўнага свята!
© Sputnik / Мария АмелинаДзед Мароз
У главной елки работает резиденция Деда Мороза. За рассказанный стишок дети получают подарок и фото на память - Sputnik Беларусь, 1920, 29.12.2022

* * *

Вецер хай не завывае,
Хай ён нам не пагражае,

Не баімся мы пагроз,
Побач з намі…
(Дзед Мароз)

© Sputnik / Евгения НовоженинаНовы год
Дети во время новогоднего представления в Государственном Кремлевском дворце - Sputnik Беларусь, 1920, 29.12.2022

* * *

Знаюць, пэўна, ўсе рабяты,
Што надыдзе хутка свята,

Свята даўняе і новае,
Свята светлае, зімовае,

Хутка ўжо да нас, народ,
Завітае …
(Новы год)

© Sputnik / Татьяна АнисовецСняжок
Снег в городе - Sputnik Беларусь, 1920, 29.12.2022

* * *

Ён ляціць, кружыць над намі,
Рыпае ў нас пад нагамі.
(сняжок)

© Sputnik / Виктор ТолочкоСнегавік
Снеговик в парке Горького в Минске - Sputnik Беларусь, 1920, 29.12.2022

* * *

Зімой жыве сярод двара,
Яго зляпіла дзетвара.

Цяпло як прыйдзе незнарок –
Ён сыдзе хутка ў ручаёк.
(снегавік)

© Sputnik / Мария АмелинаЦукеркі ад Дзеда Мароза
В мешке Деда Мороза – конфеты, в основном карамельки - Sputnik Беларусь, 1920, 29.12.2022

* * *

Ён і добры, ён і строгі,
Барада, чырвоны нос.
Хто ў гасцях у дзетак сёння?
Ну, канешне, …
(Дзед Мароз)

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкСнег
Наведвальнікі кірмаша на Краснай плошчы - Sputnik Беларусь, 1920, 29.12.2022

* * *

Зверху ён на ўсіх садзіцца
І нікога не баіцца.
(снег)

© Sputnik / Andrey DanilovСанкі
Дети на лыжной прогулке в зимнем оздоровительном лагере, 1979 год - Sputnik Беларусь, 1920, 29.12.2022

* * *

Сябры штурхаюць іх з гары,
Ляцець уніз – забава!
А вось на горку несці іх
Бывае нецікава!

(санкі)

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЛядзяш
Адліга - Sputnik Беларусь, 1920, 29.12.2022

* * *

Празрыстая морква
Пад дахам вісіць.
Як сонейка гляне –
Яна заблішчыць.
(лядзяш)

© Sputnik / Илья Тимин / Перайсці ў медыябанкСнягір
Обыкновенный снегирь - Sputnik Беларусь, 1920, 29.12.2022

* * *

Любіць ён дзяўбці рабіну
У марозную часіну,

Грудка ў колер, як зара.
Сустракайце…
(снегіра)

© Sputnik / Николай Хижняк / Перайсці ў медыябанкХлапушкі і феерверкі
Продажа пиротехники - Sputnik Беларусь, 1920, 29.12.2023

* * *

Тузануў яе за ножку –
Паляцелі стужкі-крошкі.
(хлапушка)

© Sputnik / Виктор ТолочкоДзед Мароз
Новогодняя иллюминация в Минске 15 декабря 2022 года - Sputnik Беларусь, 1920, 29.12.2022

* * *

Вось ідзе якісьці дзед,
А ў руках яго букет,

І не з кветак і з лістоў,
А з сняжкоў і ледзяшоў.

Прыходзіць ён у зімовы вечар,
Каб запаліць на ёлцы свечы.

Барадою ўвесь зарос.
Што за дзед ён? …
(Дзед Мароз)

© Sputnik / Алексей Бушкин / Перайсці ў медыябанкЁлка
Новогодняя елка - Sputnik Беларусь, 1920, 29.12.2022

* * *

З лесу зімняга прывозяць,
Да яе цукеркі носяць,

Цацкі ды гірлянд вясёлкі,
А завуць красуню – …
(ёлка)

Таксама на Sputnik:
"Дзед цукеркі раздае ды смяецца ў вусы…": вершы пра Новы год
Кулінарная машына часу, або Святкуем Новы год смачна
Пераднавагодні настрой у зімовых вершах: "Дзеда лепім мы са снегу!"
"Цмок" па-беларуску, або Гатуем старажытныя смакалікі да навагодняй ночы
"Скрыпяць асверы на марозе": зімовыя цуды ў вершах беларускіх класікаў
Стужка навiн
0