15:42 17 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.24
Бакалы з шампанскім, архіўнае фота

Марынаваныя вочы авечкі: тузін самых дзіўных сродкаў ад пахмелля

CC0 / Pixabay / Skitterphoto
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
Новы год - 2019 (37)
12140

Змагацца з пахмеллем можна як традыцыйнымі спосабамі, напрыклад, выпіць расол з агуркоў, так і нетрадыцыйнымі. Для гэтага спатрэбяцца смажаныя перапёлкі, яйкі пугача, бычынае малако і яшчэ шмат "прысмакаў".

Адпачываць у гэтым годзе на навагоднія святы беларусы будуць не многа: 2 студзеня прыйдзецца вяртацца на працу. Каб сустрэць свята ў поўным узбраенні, а пасля яго хутка вярнуцца ў належны выгляд, Sputnik падрыхтаваў падборку самых дзіўных сродкаў барацьбы з пахмеллем, якімі карыстаюцца ці некалі карысталіся ў свеце.

Старажытны Рым

Грамадзяне Старажытнага Рыма часцяком прачыналіся і адчувалі сябе так, быццам у іх галаве адбывалася гонка на калясніцах, але ж знаходзілі ў сабе сілы справіцца з гэтым. Пліній Старэйшы раіў добра пасмажыць канарэйку і хутка яе з'есці. Пакуль вы не распачалі паляванне на птушак, пераходзім да менш крыважэрных спосабаў.

Стихийная торговля соленьями в Минске
© Sputnik Андрей Диченко
Беларусы не выкарыстоўваюць крыважэрныя спосабы барацьбы з пахмеллем

Старажытная Грэцыя

Старажытныя грэкі елі на сняданак лёгкія авечкі і яйкі пугача.

Намібія

Раніцай жыхары Намібіі п'юць бычынае малако. Гэта ўсяго толькі густыя тапленыя вяршкі, цёмны ром, сметанковы лікёр і звычайныя вяршкі. Такое адчуванне, што гэтым напоем можна нават зарабіць пахмелле, але ж у Намібіі ўпэўненыя, што дапамагае.

Пуэрта Рыка

Кажуць, што жыхары Пуэрта Рыка ведаюць, як прадухіліць пахмелле. Перад вечарам яны шаруюць падпаху той рукі, якой яны будуць піць, кавалачкам лімона. Яны спадзяюцца, што гэта дапаможа пазбегнуць абязводжвання.

Соус из укропа и лимонов
© Sputnik Людмила Янковская
Лімон заўсёды спатрэбіцца

Японія

Пасля ўжывання вялікай колькасці сакэ ў бары Токіа, японцы ядуць умебошы — марынаваныя высушаныя фрукты, якія нагадваюць абрыкос або сліву. Сам фрукт вельмі кіслы, таму яго вымочваюць у зялёнай гарбаце, якую потым выпіваюць.

Германія

Перабралі? Прыйшоў час для katerfrühstück, адмысловага сняданку — рулецік з сырога марынаванага селядца з карнішонамі і лукам.

Канада

Вось тут усё робяць правільна: пасля фінальнага куфля піва LaBatt канадцы бяруць бульбу фры з сырам і вострым соусам.

Картофель фри
© Pixabay
Бульба фры

Сіцылія

Тры словы: высушаны бычыны пеніс. Цяпер гэта ўжо не ў фаворы, але ў мінулым — жыхары Сіцыліі верылі, што гэта верне ім іх мужнасць.

Гаіці

Некаторыя майстры Вуду вельмі крыўдзяцца на сваё пахмелле, яны праколваюць 13 іголкамі вінны корак.

Ірландыя

Паводле падання, лепшы спосаб пазбавіцца ад пахмелля — каб цябе закапалі па шыю ў вільготным рачным пяску. Ірландыя — гэта не цёплая краіна, так што пясок будзе даволі халодным. Эфект павінен атрымаецца, як ад халоднага душа.

В'етнам

Тут людзі здрабняюць рог насарога, змешваюць усё гэта ў гарачай вадзе і выпіваюць. Гэта лекі ад усяго, ад алергіі да раку. У выніку ў гэтай краіне вялікі попыт на рогі насарогаў. Хоць па праўдзе, гэта наўрад ці працуе.

Манголія

Жыхары гэтай краіны спраўляюцца з пахмеллем пры дапамозе адмысловага кактэйлю — таматавы сок і марынаваныя вочы авечкі.

Тэмы:
Новы год - 2019 (37)
Тэги:
традыцыі, Навагоднія святы, Увесь свет

Галоўныя тэмы