01:03 16 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем на ўборцы ўраджаю бульбы

Лукашэнка дрэннага не параіць: як вырасціць бульбу "як у Бацькі"

© Photo : пресс-служба главы государства
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
2410

У Беларусі з'явіўся трэнд - вырасціць ўраджай бульбы "як ў прэзідэнта". Sputnik высвятліў, ці складаная гэта задача.

Аляксандр Лукашэнка ніколі не хаваў: бульбу любіць, гадуе ў сябе ў дапаможнай гаспадарцы і нават дорыць яе калегам-прэзідэнтам.

Беларускі прэзідэнт наведваў Грузію ў 2015 годзе з афіцыйным візітам. Тады ён падарыў свайму грузінскаму калегу Георгію Маргвелашвілі мяшок беларускай бульбы. А калі да Новага года- 2018 ён прывёз чатыры мяшкі Уладзіміру Пуціну, уся краіна задалася пытаннем: што гэта за гатункі, якія і кіраўніку Расіі падарыць не сорамна? Таямніцу раскрыла прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Эйсмант падчас перадачы на тэлебачанні. А Sputnik даведаўся падрабязнасці.

Лепшыя гатункі бульбы беларускай селекцыі да прэзідэнцкага застолля

На кожным з мяхоў, якія Аляксандр Лукашэнка прывёз у падарунак расійскаму лідару, быў пазначаны гатунак: "Вектар", "Маніфест", "Нара" і "Рубін". Гэта лепшыя гатункі беларускай селекцыі.

© RUPTLY.
Лукашэнка дапамагае займацца зборам бульбы ў Беларусі

Праўда, "Рубіна" пакуль няма ў вольным продажы - ён знаходзіцца на дзяржаўным выпрабаванні. Астатнія без праблем можна знайсці як у крамах, так і ў Самахвалавічах, дзе прадаюць насенны матэрыял.

Тут прызнаюцца: пасля выхаду перадачы попыт на прэзідэнцкую бульбу рэзка ўзрос."Людзі прыязджалі і казалі: "Дайце нам бульбы, як ў прэзідэнта", - распавёў Sputnik Уладзімір Анціповіч, загадчык лабараторыі мікракланальнага размнажэння бульбы Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве.

Владимир Анципович, заведующий лабораторией микроклонального размножения картофеля Научно-практического центра Национальной академии наук Беларуси по картофелеводству и плодоовощеводству
© Sputnik Максим Богданович
Уладзімір Анціповіч, загадчык лабараторыі мікракланальнага размнажэння бульбы Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве

"Нам не вядома, чаму абраныя былі гэтыя гатункі бульбы, але калі бульба нясмачная, ніхто яе есці не будзе", - удакладніў спецыяліст.

Бясспрэчнымі лідарамі гэтай вясной сталі гатункі "Вектар" і "Маніфест".

Прадпрыемствы закупілі 90 тон суперэліты. Насельніцтва ўзяло яшчэ 40 тон.

Якія гатункі беларускай бульбы самыя смачныя і ўраджайныя
© Sputnik Светлана Лицкевич, Сергей Пушкин

Насенне "Нары" апынулася менш запатрабаваным: прадпрыемствам прададзена 11 тон. Але ў Інстытуце патлумачылі, што гатунак у продаж паступіў толькі з гэтага года, і народ не паспеў яго рассмакаваць. А дарэмна - у яго мноства пераваг.

Дарэчы, Лукашэнка даў Пуціну некалькі падказак - якая бульба для якіх страў падыходзіць. Прэзідэнт лічыць, што "Вектар" лепш адварваць і запякаць. А вось "Маніфест" ён параіў смажыць і пускаць на дранікі і пюрэ.

Sputnik папрасіў спецыялістаў падрабязна распавесці аб вартасцях кожнага з "прэзідэнцкіх" гатункаў бульбы.

Нара. Самая прыгожая бульба

Гаспадыням на гэты гатунак варта звярнуць увагу - у яго вельмі прывабны выгляд. Лупіна і мякаць жоўтая. Клубні буйныя і па форме роўныя, круглыя.

"На прадпрыемстве такая бульба асабліва падыдзе для вытворчасці чыпсаў, дзякуючы сваёй форме", - патлумачыла загадчыца аддзела селекцыі бульбы Цэнтра Юлія Гунько.

Юлия Гунько, заведующая отделом селекции картофеля Центра Национальной академии наук Беларуси по картофелеводству и плодоовощеводству
© Sputnik Максим Богданович
Юлія Гунько, загадчыца аддзела селекцыі бульбы Цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве

Гатунак сярэднепозні. Добра разварваецца. Дома "Нару" лепш за ўсё варыць і запякаць. Таксама з яе атрымліваецца смачнае пюрэ.

Маніфест. Падыдзе для дранікаў

Гатунак "Маніфест" - адзін з самых папулярных у Беларусі. Пра яго шмат чулі і расійскія аграрыі. Калі пачытаць форумы, то гатунак вельмі хваляць. Агароднікі кажуць, што ў яго высокая ўраджайнасць і што расце ён пры любым надвор'і.

"У гэтым годзе была моцная засуха і дзьмулі халодныя вятры, але ўраджай быў не меншым, чым у мінулым", - пішуць у інтэрнэце.

У прэзідэнцкай чацвёрцы гатунак самы ўраджайны - да 73 тон з гектара.Такая бульба багатая на антыаксіданты - яны абараняюць наш арганізм ад свабодных радыкалаў і дапамагаюць супрацьстаяць старэнню і мноству розных хвароб.

"Высокае ўтрыманне антыаксідантаў ў гэтай бульбе магчыма за кошт чырвонай лупіны", - тлумачыць Юлія Гунько.

Клубні ў гатунка авальныя. Мякаць светла-жоўтая.

Гатунак сярэднеранні, а значыць, у ім невысокае ўтрыманне крухмалу. Тыя, хто прытрымліваеца дыеты, могуць узяць гатунак на заметку. Хоць у Цэнтры запэўніваюць: ад бульбы не таўсцеюць.

"Паглядзіце на нашага кіраўніка Вадзіма Маханько (генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтву - Sputnik). Ён усё жыццё на бульбе сядзіць. Таўсцеюць не ад бульбы. Таўсцеюць ад сала і катлет, якія ідуць упрыкуску", - запэўніваюць эксперты.

Вадим Маханько
© Sputnik Максим Богданович
Вадзім Маханько, генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве

З-за невысокага ўтрымання крухмалу гатунак не разварваецца. Таму варыць яго не раяць, толькі калі вы не прывыклі рэзаць такую бульбу нажом.

"У вараным выглядзе добрая для салат. Таксама гатунак падыдзе для смажання, калі вы любіце, каб бульба не развальвалася. Але лепш за ўсё рабіць з "Маніфеста"дранікі", - параіла Юлія.

Вектар. Проста растае ў роце

Гатунак "Вектар" таксама добра знаёмы ў Расіі. Ён не капрызны: расце на любой глебе, выдатна пераносіць спякоту, устойлівы да многіх грыбковых і вірусных захворванняў.

Клубні ў "Вектара" сярэднія па памеры. Лупіна мае чырванаватае адценне, мякаць - жоўтая.

Як і "Нара", гатунак сярэднепозні, з павышаным утрыманнем крухмалу. Бульба добра разварваецца. На форумах пішуць, што атрымліваецца вельмі смачная смажаная бульба, якая літаральна растае ў роце. Таксама "Вектар" падыходзіць для пюрэ і супаў.

У вытворчасці гатунак выкарыстоўваюць для вырабу бульбы фры і чыпсаў.

Рубін. Добры ў захоўванні

Што тычыцца гатунку "Рубін", то мяркуецца, што ў продажы ён з'явіцца ў наступным годзе.

Назва такой бульбы кажа сама за сябе. Лупіна ў яе прыгожая з інтэнсіўным фіялетавым адценнем. Мякаць жоўтая. У Цэнтры адзначылі, што менавіта жоўтая мякаць карыстаецца вялікім попытам у спажыўца.

Гатунак сярэднепозні, як і "Вектар" і "Нара". А значыць, стравы з яго можна гатаваць тыя ж.

У вытворчасці прыдатны для сухога бульбянога пюрэ.

Яшчэ гатунак адрозніваецца добрай лёжкасцю. Пакуль рэкардсменам па захоўванні лічыўся "Скарб". Аграрыі добра ведаюць, што ён ляжыць да вясны.

Добры ўраджай - у нашых руках

Ці складана выгадаваць у сябе на ўчастку "прэзідэнцкую" бульбу і каб быў добры ўраджай? У Цэнтры нам адказалі: галоўнае - не здзяйсняць частыя памылкі.

Питомник Научно-практического центра Национальной академии наук Беларуси по картофелеводству и плодоовощеводству
© Sputnik Максим Богданович
Гадавальнік Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве

Так, саджаць бульбу трэба своечасова. Спешка тут ні да чаго.

"Можаце смела брацца за справу, калі заквітнеў дзьмухавец. Звычайна ў гэты час глеба выграваецца да нормы - 8-10 градусаў на глыбіні 10 сантыметраў. Калі саджаць раней, клубні атрымліваюцца няроўнымі па форме. Усё таму, што бульба хварэе ў глебе", - патлумачыла Юлія Гунько.

Яшчэ адна парада - перад пасадкай прарошчваць бульбу на святле. На клубнях павінны з'явіцца зялёныя парасткі. Гэта паскорыць усходы на два тыдні, а значыць, будзе раней сфармаваны ўраджай.

Чтобы клубни выросли крупными, семена рекомендуют сажать на расстоянии 30 сантиметров друг от друга при ширине междурядий 70-75 сантиметров
© Sputnik Максим Богданович
Каб клубні выраслі буйнымі, насенне рэкамендуюць саджаць на адлегласці 30 сантыметраў адзін ад аднаго пры шырыні міжраддзяў 70-75 сантыметраў

У Цэнтры параілі ўлічваць капрызы прыроды і саджаць на ўчастку бульбу розных груп спеласці.

"Наша надвор'е не адрозніваецца устойлівасцю і прадказальнасцю. А выбар некалькіх гатункаў дасць магчымасць нівеліраваць перыяды засухі, высокіх тэмператур або зацяжных дажджоў", - кажа Юлія.

Беларускія селекцыянеры імкнуцца, каб гатункі былі ўстойлівыя да шэрагу захворванняў, у тым ліку да фітафтарозу, што не адмяняе прымянення хімічных і біялагічных сродкаў абароны. У сезон рэкамендуюць праводзіць мінімум 2-3 прафілактычныя апрацоўкі.

Поле Научно-практического центра Национальной академии наук Беларуси по картофелеводству и плодоовощеводству в Самохваловичах
© Sputnik Максим Богданович
Поле Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве ў Самахвалавічах

Але і самае галоўнае - памятаць пра меры ва ўсім.

"Літаральна нядаўна да мяне звярнуўся агароднік з пытаннем: "Чаму ў мяне такое прыгожае бацвінне, а падкапацца - нічога няма?"Высветлілася, што чалавек уносіў залішнія дозы арганікі. Калі азоту даць добранька, то, вядома, усё сыдзе ў бацвінне. Але расліне патрэбныя таксама фосфар, калій і мікраэлементы", - распавяла Юлія Гунько.

Спецыялісты раяць абнаўляць насенне бульбы кожныя 3-5 гадоў. Калі вы яшчэ не саджалі бульбу, як у Лукашэнкі, можна паспрабаваць у наступным годзе.

Дарэчы, гэтай вясной суперэліта бульбы каштавала аднолькава незалежна ад гатунку і групы спеласці. Для насельніцтва кілаграм абыходзіўся ў 1,10 рублёў. Што параўнальна няшмат, калі ўлічваць, што такую бульбу вырошчвае першая асоба краіны.

Тэги:
Бульба, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы