Біялогія – вельмі цікавы і вельмі складаны прадмет. Сярод школьнікаў і іх бацькоў ён часам выклікае шмат спрэчак: навошта дзіцяці вывучаць будову чарвякоў, хіба ж гэта спатрэбіцца яму ў далейшым жыцці?
Мы не збіраемся задаваць пытанні накшталт ці будуць сябраваць палоўкі чарвяка, калі падзяліць яго (з вамі – дакладна не). Мы проста адкрылі падручнікі па біялогіі за 10-11 класы ў канцы і зазірнулі ў слоўнік. Ці зможаце вы ўспомніць або адгадаць правільнае значэнне тэрміна? І майце на ўвазе: не ўсе яны ўзятыя з вобласці біялогіі. Часам мы спрабуем вас падмануць.
Чытайце таксама:
- Тэст: слоўнікавыя словы па беларускай мове за 2 клас
- Тэст: ці добра вы ведаеце беларускія фразеалагізмы?
- Звыклыя рэчы па-беларуску: фізічныя тэрміны
- Дзень хіміка: ці добра вы памятаеце перыядычную табліцу Мендзялеева? Тэст
- Гэта птушка? Гэта грыб? Тэст на веданне беларускай прыроды