Варожбы перад Піліпаўкай: нарачоны, прыходзь загаўляцца

© Sputnik / Виктор ТолочкоВарожбы перад Піліпаўкай: нарачоны, прыходзь загаўляцца
Варожбы перад Піліпаўкай: нарачоны, прыходзь загаўляцца - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Варажыць у пост лічылася вялікім грахом, таму апошні вечар перад Піліпаўкай быў падыходзячым для таго, каб даведацца пра свой лёс.
Апошні дзень перад Піліпаўскім постам, які пачынаецца 28 лістапада і названы так у гонар аднаго з 12 апосталаў, святога Піліпа, называецца Піліпаўскія запускі, або заговіны.
Выць, як воўк на Піліпаўку - Sputnik Беларусь
Піліпаўка на парозе: прыкметы і традыцыі
27 лістапада яшчэ дазваляецца есці скаромныя стравы, да таго ж, гэта да самых Каляд апошні шанец даведацца пра свой лёс, таму што варажыць падчас посту лічылася вялікім грахом.
У беларускіх дзяўчын заўсёды існавала шмат спосабаў даведацца, ці хутка яна абярэцца шлюбам і нават як будзе выглядаць жаніх.

Мяса пад падушкай

Пасля вячэры напярэдадні Піліпаўкі дзяўчыны пакідалі кавалачак мяса. Яго трэба было пакласці пад падушку, прымаўляючы такія словы: "Нарачоны, прыходзь да мяне загаўляцца". Лічылася, што тады ў сне дзяўчына абавязкова ўбачыць твар свайго будучага мужа.
Дзяўчына запальвае свечку

Хто шклянку вады падае

Яшчэ адным спосабам даведацца пра знешні выгляд нарачонага было наесціся перад сном салёнага, легчы і побач паставіць шклянку вады са словамі: "Нарачоны, падыдзі, падай вадзіцы напіцца". Хто ў сне падасць шклянку, з тым і лёс абрацца шлюбам.

Плыві, хлебушак

Прыблізны час вяселля таксама мог стаць вядомы з дапамогай варажбы. Для гэтага бралі глыбокую талерку або міску, налівалі ў яе ваду і кідалі кусочак хлеба. Калі ён адблыве ад краю, то хутка будзе вяселле. Варажыць маглі і некалькі дзяўчын – тады той, чый кавалачак адплыў раней, пашанцуе і першай выйсці замуж.
Каб даведацца, ці складзецца пара, трэба абняць плот і палічыць дошкі, якія ўдалося ахапіць

Пярсцёнак у крупах

Яшчэ адным спосабам даведацца, ці хутка пойдзеш замуж, было ўкінуць пярсцёнак у міску з крупамі і паспрабаваць выцягнуць яго, апусціўшы ў яе руку. Шукаць забаранялася, лічылася, што варажба праўдзівая, толькі калі пярсцёнак сам трапіў у руку.

Абняць плот

Тыя, каму не сядзелася ў хаце, маглі выйсці ва двор і абняць плот, а потым падлічыць, колькі дошак удалося ахапіць. Калі іх цотная колькасць, шлюбу быць, а калі не – у бліжэйшы час у дзяўчыны не будзе пары.
Стужка навiн
0