Беларускія вершы да Дня абаронцаў Айчыны

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкБеларускія ваенныя
Беларускія ваенныя - Sputnik Беларусь, 1920, 23.02.2024
Падпісацца
У дзень галоўнага мужчынскага свята Sputnik знайшоў цёплыя словы на роднай мове пра Айчыну, подзвіг і мужных абаронцаў Беларусі.
23 лютага – любімае свята шматлікіх абаронцаў нашай Радзімы, якія ратавалі сваю зямлю ў гады мінулых войнаў і стаяць на варце мірнага існавання нашай краіны сёння.
Для тых, хто сумленна нясе сваю службу, для іх бацькоў і сыноў, хто ўжо выканаў ці толькі збіраецца выканаць свой абавязак перад Беларуссю, – вершаваная падзяка ад айчынных паэтаў.
У гэты святочны дзень Sputnik жадае вам, дарагія абаронцы, поспехаў ва ўсіх справах і новых пачынаннях, дужага сяброўства і сапраўднага кахання! Здароўя вам, мужнасці і сілы!
На вершы раўняйся, раз-два!
© Photo : Министерство обороны Республики БеларусьГэта слова – чэсць і гарт салдата / Ў мірных днях, ў паходах баявых...
Отправка белорусских военных на АрМИ-2021 в Китай - Sputnik Беларусь, 1920, 22.02.2022
Гэта слова – чэсць і гарт салдата / Ў мірных днях, ў паходах баявых...

Ёсць

Гэта слова – чэсць і гарт салдата
Ў мірных днях, ў паходах баявых,
Хай з вайсковых статутаў узята –
Стала спадарожнікам для ўсіх.

Нам яно гаворыць: – Не згінацца,
Быць упартым і дакладным скрозь.
Партыя нас вучыць: – Так трымацца
Мы ад сэрца ёй гаворым: – Ёсць.

Не дасі душой крывіць ніколі,
Ёсць загад – мы знаем, што зрабіць.
Ці ў страі, ці ў цэху, ці на полі,
Быццам клятва, так яно гучыць!

Пятрусь Броўка
© Sputnik / РИА НовостиЯны хацелі, / Каб хоць дзень-другі / Жыццё прадоўжыць родным, дарагім...
Дорога жизни в блокадный Ленинград - Sputnik Беларусь, 1920, 21.02.2022
Яны хацелі, / Каб хоць дзень-другі / Жыццё прадоўжыць родным, дарагім...

Два штрыхі да вядомай ісціны

Даказана і войнамі, і голадам,
Што падаюць раней
Мужчыны-волаты.
Жанчыны ж
Застаюцца жыць удовамі,
Засмучаныя думкамі бядовымі.

Таму
Спачатку падалі мужчыны,
Бо аддавалі свой паёк нішчымны
Матулям,
Любым жонкам
I каханым,
А самі паміралі нечакана.

Яны хацелі,
Каб хоць дзень-другі
Жыццё прадоўжыць родным, дарагім.
А там –
He стане голаду, вайны.
А там, глядзіш,
Народзядца сыны...

З такою думкай падалі яны.

Юрась Свірка
© Sputnik / Evgeny Biyatov / Перайсці ў медыябанкСлава табе, Армія, / Армія Чырвоная!
Участники марша, приуроченного к 78-й годовщине парада 7 ноября 1941 года на Красной площади - Sputnik Беларусь, 1920, 21.02.2022
Слава табе, Армія, / Армія Чырвоная!

Слава табе, Армія!..

За лясы шумлівыя,
За лугі зялёныя
Слава табе, Армія,
Армія Чырвоная!

З-пад няволі панскае
Беларусь Заходнюю
Вывела ты, Армія,
На шляхі свабодныя.

Свята з намі святкуюць
З ласкаю жычліваю
Браты нашы з Захаду,
Вольныя, шчаслівыя.

З думкай пераможнаю,
Урачыста важная,
Ў госці да нас сходзіцца
Грамада сярмяжная.

За лясы шумлівыя,
За лугі зялёныя
Слава табе, Армія,
Армія Чырвоная!

Янка Купала
© Sputnik / Перайсці ў медыябанкКраiна славы партызанскай, / Краіна міру i даброт!
Партизаны тесно сотрудничали в войну с бойцами сельской самообороны - сельчане нередко были их глазами и ушами - Sputnik Беларусь, 1920, 21.02.2022
Краiна славы партызанскай, / Краіна міру i даброт!

* * *

Зямля з блакiтнымi вачамi –
Раздолле рэчак i лугоў!
Тут называюць Васiлькамi
На Беларусi хлапчукоў,

Звiняць крынiцы, як цымбалы,
Сцяжынкi свецяць у лясах.
Палі, узгоркi, перавалы –
Прасторны шлях, далёкi шлях!

Краiна славы партызанскай,
Краіна міру i даброт!
Ты – наша гордасць,
Наша казка,
Як сонца, шчодры твой народ.

Твае сыны,
Твае унукі,
Мы любiм гул тваiх бароў.
І рэкi цягнуцца, як рукi,
Да цёплых, верных рук сяброў.

Эдзі Агняцвет
© Sputnik / Виктор Темин / Перайсці ў медыябанкЗноў чую: зброя лязгае – / To прашчур мой бароніцца...
Именные  тридцатьчетверки Владимир Маяковский и Маршал Буденный, участвовавшие в штурме Берлина - Sputnik Беларусь, 1920, 21.02.2022
Зноў чую: зброя лязгае – / To прашчур мой бароніцца...

* * *

Чытаю тапаніміку –
Свой край чытаю родны.
Зноў бачу кроў на быльніку
I чую плач гаротны.

Зноў бачу клін нявораны
I стрэлы над саборамі.
А ворагі, як вораны,
А ворагі, як вораны!..

Зноў чую: зброя лязгае –
To прашчур мой бароніцца,
Каб нам імя славянскае
He каркаць па-варонняму!

Алесь Пісьмянкоў
© Sputnik / Павел ВурІмкнуць палкі, ідуць байцы... / Свабоду, мір, як іх ганцы, / Прыносяць кожнай хаце...
В параде принимали участие не только ветераны, но и бойцы вооруженных сил Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920, 21.02.2022
Імкнуць палкі, ідуць байцы... / Свабоду, мір, як іх ганцы, / Прыносяць кожнай хаце...

* * *

Гудзе зямля, дрыжаць лясы,
Гамоняць гулка далі,
I поўняць неба галасы
Крылатай, звонкай сталі.

Грыміць, шуміць, як ураган,
Зямлі раскутай сіла.
Акрыла ноч варожы стан
I дзверы зачыніла.

Звініць прастор і гнецца дол –
Грукочуць танкаў лавы.
У прах упаў навек арол
I дзюб свой сцяў крывавы.

Няма граніц, няма паноў –
Сышло іх панаванне:
Збуцвеўшы лад былых вякоў
З магілы не паўстане.

Над стомленай краінай сцяг
Агнём Крамля палае,
Струменіць бляск на родны гмах
Дзянніца маладая.

Імкнуць палкі, ідуць байцы
Чырвонай слаўнай раці,
Свабоду, мір, як іх ганцы,
Прыносяць кожнай хаце.

Шчаслівы люд глядзіць услед
Байцам дзівоснай складкі:
Такіх байцоў не бачыў свет!
I плешча ім у ладкі.

Якуб Колас
© Sputnik / Sergey Pyatakov / Перайсці ў медыябанкКожны кінуцца мог за Радзімы жыццё...
Военнослужащие во время празднования 76-й годовщины Победы в Великой Отечественной войне в Москве - Sputnik Беларусь, 1920, 21.02.2022
Кожны кінуцца мог за Радзімы жыццё...

Ранак Перамогі

Мы цябе выглядалі з-за шэрых руін
Воблік светлы твой снілі начамі ў астрогах
І тужылі тугою магіл і краін
Па табе, залатая вясна перамогі.

Нашы дрэвы, і кветкі, і дзеці, і сны
Летуцелі даўно аб табе недацветам, –
Ані разу яшчэ так пакутна вясны
Не чакаў чалавек, покуль свет гэты светам.

Вочы дым выядаў, лісце вянула дрэў,
Апякалі зямлю і душу бліскавіцы.
Чорным полымем ранак вясновы гарэў,
Рассыпалася ў попел гарачы травіца.

І тады – успаміны халодным асцём,
Як запалы нянавісці, ўпіліся ў сэрца, –
Кожны кінуцца мог за Радзімы жыццё
І ўзарвацца гранатай пад крокамі смерці.

Выбухалі і песні, і сэрцы, як тол.
Смерць, губляючы косці, назад адпаўзала
Праз магілы ахвярныя нашых братоў,
Праз руін гарады, цені сёл і вакзалаў.

Мы, як гнеў, неадступныя, следам ішлі,
Задыхаліся ў ярасных бітвах, пагонях, –
І астаўся за намі дым родных сяліб
І вайной узараныя родныя гоні.

Чорным саванам клалася злая зямля,
Што ў пяшчэрах сваіх смерць таіла спрадвеку
І атрутай паіла калоссе ў палях,
І нянавісць радзіла, як хлеб, чалавеку.

Праклялі яе нашы гарматы наскрозь –
Ад Мазурскіх азёр да самога Берліна,
Покуль сонечным ранкам, няўмольным, як лёс,
Не ўвайшла наша помста на Унтэр-дэн-Ліндэн.

Кожны з нас тады лёгка, глыбока ўздыхнуў.
Задзівіліся ўсе: ціхі гэтакі ранак...
І пазналі яе, залатую вясну,
Аж занылі ад радасці даўнія раны.

Валянцін Таўлай
© Sputnik / Виктор ТолочкоХто ад маці, хто ад жонкі – / Кожны вестку атрымаў...
Письма можно бесплатно отправить в любую страну мира - Sputnik Беларусь, 1920, 21.02.2022
Хто ад маці, хто ад жонкі – / Кожны вестку атрымаў...

* * *

Ноч. Халодная зямлянка.
Перастрэлка. Цішыня.
Неба чыстае, як шклянка.
Тупат быстрага каня.
Мы пазналі без памылкі,
Што пад сховай цемнаты
Нам даставілі пасылкі,
Тэлеграмы і лісты.

Хто ад маці, хто ад жонкі –
Кожны вестку атрымаў.
Толькі мне з маёй старонкі
Ні пасылкі, ні пісьма.
Раптам бачу – мне са скрынкі
Паштавік дастаў кісет,
Дзве квадратныя хусцінкі
I малюсенькі пакет.

Вышываны там, дзе горы,
На святой зямлі грузін,
Каб ты ведаў, што і ў горы
Ты на свеце не адзін.
Я прыняў дарунак мілы
Перад боем, уначы.
I да самае магілы
Буду шчыра берагчы.

Не пасылка дарагая,
А братэрская любоў.
Наша дружба векавая.
Дружба верная сяброў.

Пятро Глебка
© Sputnik / Виктор ТолочкоНа нашых бясконцых прасторах / Ляжыць скамянеўшы гранітам...
Памятник на месте массовых захоронений узников минского Шталага - Sputnik Беларусь, 1920, 21.02.2022
На нашых бясконцых прасторах / Ляжыць скамянеўшы гранітам...

У гэтыя дні

Нас не пыталіся хто мы
У гэтыя дні за граніцай.
Братам мы даўно вядомы,
А ворагі ведалі мсціўцаў.

Браты нас даўно чакалі,
Насустрач нам выхадзілі
I нас абдымалі рукамі,
I песні пра нас злажылі.

Мы з імі дзяліліся хлебам,
Што вырас у стэпах данецкіх,
Пад зорным апаленым небам –
Святым нашым хлебам савецкім.

З баклагаў паходных пілі мы
Віно, свежасць Віслы, Вельтавы,
За Сталіна і за радзіму,
За будучыню і за славу.

А вораг праходзіў моўчкі,
Ці стаў пад позіркам нашым.
Дадолу спусціўшы вочы,
I побач быў дзень учарашні.

Мы катам прыпомнілі сёння
Агні Трысцянца і Майданек.
Здавалася нам, што патронаў
Ці хопіць адпомсціць за раны,

Мо нейчая крыўда забыта,
На нашых бясконцых прасторах
Ляжыць скамянеўшы гранітам,
Шуміць на Палессі ракітай
Ці стогне ля Чорнага мора...

I мы прыслухаліся ветру,
Што веяў з усходніх барознаў.
Ды ціха было у паветры.
Вярталіся птушкі у гнёзды.

Максім Танк
© Sputnik / Министерство обороны РФ / Перайсці ў медыябанкРасказваў проста / I трошкі няўмела... / Як неба гуло...
Пилот истребителя Су-30 ВКС РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 21.02.2022
Расказваў проста / I трошкі няўмела... / Як неба гуло...

Мы

Праслаўлены лётчык,
Герой пасівелы
(I радуга планак,
I Зоркі святло)
Расказваў проста
I трошкі няўмела
Прыцішаным вучням,
Як неба гуло.

Ён "мы" гаварыў.
"Я" гучала не часта.
Успомніў усіх,
Абавязан каму,
Як быццам належала
Зорка спачатку
Згарэўшым і збітым,
А потым – яму.

А быў ён адважны,
I жыў ён не ціха,
Ды помніў
Свайго гераізму выток:
Вучонага розум
I нітку ткачыхі,
Галоднага тылу
Падмецены ток;

Шыфроўкі разведчыкаў,
Хлеб, і жалеза,
I дружбу,
I ленінскай праўды тамы.
I быў ён шчаслівы,
Што можа адрэзаць
Дакладна і горда:
Што мы – гэта мы.

Пімен Панчанка
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Савецкія пяхотнікі вядуць бой за пераправу праз раку ў раёне Полацка, 1944 год - Sputnik Беларусь, 1920, 22.06.2023
"I неба гуло ад грымот…": вершы пра вайну
Стужка навiн
0