02:26 04 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.79
  • 100 RUB3.36
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (84)
12610

Этнограф Ларыса Мятлеўская дае вельмі падрабязныя рэкамендацыі па прыгатаванні папулярнай стравы. Поспех гарантаваны нават ляніваму кухару.

На Саракі гаспадыні звычайна рыхтавалі святочны стол, каб парадаваць родных. Сярод страў, якія падаваліся ў гэты часы, часта можна было ўбачыць варэнікі.

Знаёмыя з ХVІ стагоддзя, яны больш вядомыя як страва ўкраінскай кухні, але і ў беларускім меню іх можна было напаткаць, асабліва на Брэстчыне.

Абалонка з цеста павінна быць моцнай і адначасова добра праваранай, далікатнай. Для гэтага крутое прэснае цеста замешваюць на ледзяной вадзе ў халодным памяшканні і тонка раскачваюць. Швы варэнікаў моцна зашчыпваюць.

Падрыхтаваныя варэнікі апускаюць у падсоленую ваду, вараць у шырокай і нізкай каструлі на сярэднім агні, пакуль яны не ўсплывуць на паверхню, пасля чаго дастаюць шумоўкай, паліваюць растопленым маслам і злёгку перамешваюць, каб яны пакрыліся тлушчам і не зліпліся.

Каб прыгатаваць варэнікі патрэбны час і таму гаспадыня звычайна робіць іх у вялікай колькасці. Частку з іх замарожваюць у лядоўні і бяруць па патрэбе.

Раней, калі хтосьці прасіў наляпіць варэнікаў, а гаспадыні не ххацелася займацца гэтым, яна магла прыгожа адмовіцца: "Што б сыр да масло, так варэнікаў наляпіла, да, шкода, мукі няма".

Цеста на варэнікі

Інгрыдыенты:

  • 3 шклянкі мукі
  • 1-2 яйкі
  • 0,5 ч лыжкі солі
  • 0,5-0,75 шклянкі вады

Як гатаваць:

З мукі, солі, яек і вады замясіць цеста сярэдняй гушчыні, раскачаць таўшчынёй 1-1,5мм, разрэзаць на квадраты 5х5 см, каб зрабіць трохкутныя варэнікі, складаючы процілеглыя вуглы квадрата, або выразаць тонкай шклянкай для напаўкруглых варэнікаў.

Начынку трэба класці ў цэнтр квадрата або кружка, выкарыстоўваючы не больш за 1 лыжку, каб не нацягваць моцна цеста.

Тесто
© Sputnik Людмила Янковская
Цеста на варэнікі павінна быць танюткім

Гэту страву звычайна гатуюць з прэснага адварнога цеста з рознымі начынкамі: тварожнай, бульбянай, капуснай, грыбной, фруктовай.

Начынку, або, як кажуць у народзе, накрыпку, гатуюць такім чынам, каб у ёй пры награванні не з’явілася вадкасць. Напрыклад, тварог папярэдне праварваюць ў кіпені і перамешваюць з жаўткамі. З вішні выбіраюць костачкі, засыпаюць на некалькі гадзін цукрам і некалькі разоў адцэджваюць сок.

Падаюць варэнікі з падліўкамі, якія адпавядаюць накрыпцы.Так, варэнікі з тварагу ядуць са смятанай, яблычныя – з мёдам, вішнёвыя - з густым сіропам, бульбяныя – з таплёным салам, грыбныя – з грыбным соусам, прыгатаваным на адвары і гэтак далей.

Посныя варэнікі з бульбай па-Дрочаўску

Інгрыдыенты для начынкі:

  • 1 кг бульбы
  • 3 цыбуліны
  • 4 ст лыжкі алею
  • Насенне кропу
  • Соль

Як гатаваць:

Абабраную бульбу зварыць, патаўчы, змяшаць з падсмажанай на алеі або туку цыбулі, дадаць, соль, молатае насенне кропу.

Гатовыя варэнікі перад падачай на стол паліць алеем або гарачым тукам.

Посныя варэнікі з капустай

Інгрыдыенты для начынкі:

  • 1 кг свежай або 900 г кіслай капусты
  • 2 цыбуліны
  • 1 морква
  • 1 корань пятрушкі
  • 1 ст лыжка цукру
  • 2 ст лыжкі алею
  • 1,5 ст лыжкі тамату-пюрэ
  • Соль
  • Перац

Як гатаваць:

Свежую капусту дробна нашаткаваць, кіслую адціснуць, а вельмі кіслую крыху вымачыць ў вадзе, патушыць са сталовай лыжкай алею, дадаўшы  тамат-пюрэ, ваду, змяшаць з пакрышанымі пятрушкай і морквай, заправіць цукрам, перцам і соллю, трошкі падсмажыць каб выпарылася лішняя вадкасць.

Варэнікі з капустай падаюць з падсмажанай цыбуляй, паліўшы алеем, у якім яна смажылася.

Вареники
Падаюць варэнікі звычайна з падлівай, якая адпавядае начынцы

Посныя варэнікі з фасоляй і грыбамі

Інгрыдыенты для начынкі:

  • 200 г фасолі
  • 2-3 ст лыжкі алею або 2 ст лыжкі здору
  • 2 цыбуліны
  • 100 г сушаных грыбоў
  • Молаты чырвоны перац
  • Соль

Як гатаваць:

Папярэдне замочаную фасолю адварыць, перацерці праз сіта або здрабніць блэндэрам, мясарубкай, дадаць здробненую, падсмажаную на алеі ці здоры цыбулю, тонка нарэзаныя вараныя грыбы, перац, соль і добра перамяшаць.

Варэнікі з вішнямі

Інгрыдыенты для начынкі:

  • 4 шклянкі вішань або чарэшань
  • 1 шклянка цукру

Як гатаваць:

З  вішань або чарэшань выняць костачкі, мякаць пакласці ў шкляны ці эмаліраваны посуд, перасыпаць цукрам, даць пастаяць пакуль не ўтворыцца сок, зліць яго, а сухімі ягадамі начыніць варэнікі.

Костачкі заліць адной шклянкай вады (6-7 костачак растаўчы), праварыць. Адвар працадзіць, дадаць цукар, давесці да кіпення, ахаладзіць. Змяшаць з вішнёвым сокам і падаць да варэнікаў.

Вареники с вишней
Варэнікі з вішнямі - гэта сапраўдны дэсерт

Варэнікі са свежымі яблыкамі

Інгрыдыенты для начынкі:

  • 800 г яблыкаў
  • 0,5 шклянкі цукру
  • 0,25  шклянкі мёду або 2-3 ст лыжкі цукру

Як гатаваць:

Спелыя мяккія яблыкі ачысціць ад скуркі, выдаліць сярэдзіну з насеннем. Нарэзаць саломкай, перасыпаць цукрам і даць пастаяць 15 хвілін, пасля чаго начыніць яблыкамі варэнікі.

Перад падачай на стол паліць мёдам або пасыпаць цукрам.

Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (84)
Тэги:
беларуская кухня, Ларыса Мятлеўская

Галоўныя тэмы