Правапіс запазычаных імёнаў і прозвішчаў: моўная хвілінка са Sputnik

© REUTERS / Danny Moloshok Акцёр Джарэд Лета
Акцёр Джарэд Лета - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У даведках для школьнікаў і іх бацькоў Sputnik разглядае правілы і найбольш складаныя аспекты вывучэння беларускай мовы. Сёння наша тэма – правапіс запазычаных імёнаў і прозвішчаў.
У апошні час у наш штодзённы лексікон уваходзіць усё больш замежных імёнаў і прозвішчаў: гэта і папулярныя спевакі, і галівудскія зоркі, і палітычныя дзеячы, і нават суседзі па парце, якіх бацькі вырашылі назваць на заходні лад. Галоўная складанасць палягае ў тым, як усе гэтыя прыгожыя імёны правільна перадаюцца сродкамі беларускай мовы.
Дзяўчынка ў беларускім строі - Sputnik Беларусь
Скланенне беларускіх прозвішчаў: моўная хвілінка са Sputnik

Аканне, яканне, дзеканне і цеканне

Беларускае яканне адбываецца ў імёнах і прозвішчах, запазычаных са славянскіх моў, або тых, якія прыйшлі ў славянскія мовы ўжо даўно, звычайна з грэчаскай: Аляксей, Святлана, Ямеля. Выключэнне складаюць імёны, у якіх літара е ідзе пасля зычных г, к, х: Германіка, Кедышка.
Ненаціскны гук [э] ў беларускай мове пераходзіць у а: Тарас Шаўчэнка.
Дзяўчына ў строі - Sputnik Беларусь
Спражэнне дзеяслова і яго формы: моўная хвілінка са Sputnik
Спалучэнне літар дз і літара ц, па правілах, пішуцца ў адпаведнасці з літаратурным маўленнем: Аляксандр Дзюма, але Даніэль Дэфо; Стэфан, але Сцяпан. У выпадку, калі сумняваецеся, лепш звярнуцца да слоўніка. У выпадку, калі імя або прозвішча яшчэ не паспела з'явіцца ў ім, застаецца толькі абапірацца на агульныя тэндэнцыі ў мове. Таксама, калі імя англійскае, можна паглядзець, як гучыць тое ці іншае спалучэнне літар у англійскай транскрыпцыі: Джоні Дэп, Дэні ДэВіта, Крысціна Рычы, Джэймс Марцін і гэтак далей. Перад мяккім гукам [в'] заўсёды пішацца ц: Мацвіенка, Цвігі.  

Перадача спалучэнняў галосных і галосных з й

Пра тое, як правільна перадаць у беларускай мове спалучэнні галосных иа, ие, ио/йо, йа, йе, мы ўжо пісалі ў адным з папярэдніх матэрыялаў. Нагадаем, што на пісьме яны перадаюцца адпаведна як:
  • ія/ыя – Мія Васікоўска, Адрыяна Ліма;
  • іе/ые – Дыега Марадона;
  • іё/ыё - калі вымаўляюцца як два склады, паміж зычнымі пад націскам: Радыён Раскольнікаў; ія/ыя - не пад націскам: Віялета; іо – у пачатку слова пад націскам: Іосіф Кабзон, але калі вымаўляецца ў адзін склад – праз ё: Скарлет Ёхансан; іа - не пад націскам: Іаланта;
  • я – у пачатку слова і пасля галосных: Явана;
  • е – у пачатку слова і пасля галосных: Стэфані Маер.

У і ў нескладовае

Літара в будзе чаргавацца з ў у сярэдзіне і на канцы слова: Аўрам, Гаўрыіл. Выключэнне складаюць замежныя прозвішчы, якія ўтварыліся ад слова queen (каралева): Аляксандр МакКуін.
Хаскі - Sputnik Беларусь
Тэст: якога роду назоўнік?

Выпадзенне і падваенне зычных

У спалучэнні дт літара д на канцы запазычаных слоў выпадае: лейтэнант Шміт. Спалучэнні здн і лнц перадаюцца адпаведна як зн і нц: Анатоль Пазняк, Гаген Сонцаў.

Прыстаўныя літары

Прыстаўная літара в з'яўляецца перад ненаціскным о на пачатку слоў і перад у і часам націскным о ў сярэдзіне: Вольга, Навум, Лявон.  

Мяккі знак і апостраф

Раздзяляльны мяккі знак будзе пісацца пасля зычных л, с, ц, дз і н і з, калі яны не ўваходзяць у прыстаўку, перад літарамі е, ё, і, ю, я: Мальер, Карпанцье, а таксама перад суфіксамі -еў-/-ев- у прозвішчах, утвораных ад імёнаў, якія заканчваюцца на –ій/-ый: Афанасьеў, Васільеў. 
Выключэнне складаюць славянскія імёны па бацьку, якія ўтварыліся ад імёнаў, якія заканчваюцца на мяккі знак: Васіль – Васілевіч.
Апосраф ставіцца ў сярэдзіне слова пасля губных, заднеязычных, зубных і р (калі вы забыліся, гэта адпаведна б, в, м, п, ф; г, к, х; д, т) перад літарамі е, ё, і, ю, я: Ар'ян, Б'янка.
Стужка навiн
0