"Спасибо" і "Дзякуй": Германія падзякавала за вызваленне ад нацызму

© REUTERS / FABRIZIO BENSCHНадпіс на Брадэнбургскай браме
Надпіс на Брадэнбургскай браме - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На сімвале Берліна, Брадэнбургскай браме, у пятніцу ўвечары высвецілі слова "дзякуй" на рускай і яшчэ многіх мовах. Акцыю прысвяцілі 75-годдзю вызвалення Германіі ад нацыянал-сацыялізму.

МІНСК, 9 мая - Sputnik. Напярэдадні ўвечары на Брадэнбургскай браме ў Берліне з нагоды 75-годдзя вызвалення Германіі ад нацыянал-сацыялізму з'явілася святочная падсветка са словамі "дзякуй" на беларускай, рускай і іншых мовах.

Аляксандр Лукашэнка на парадзе ў гонар 75-годдзя Перамогі - Sputnik Беларусь
Лукашэнка абмяняўся віншаваннямі з Днём Перамогі з кіраўнікамі іншых краін

Пад яркай датай "8 мая 1945" з'явіліся спраецыяваныя на чатырох мовах словы "дзякуй". Акрамя рускай і беларускай, падзяка была напісана на англійскай, французскай, польскай і нямецкай мовах.

8 мая святкуецца ў Германіі як Дзень вызвалення ад нацыянал-сацыялізму і заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе.

Менавіта ў 22:43 8 мая 1945 года быў падпісаны Акт аб поўнай і безумоўнай капітуляцыі гітлераўскай Германіі. Гэтая дата - 8 мая ў краінах Еўропы і 9 мая ў СССР, а затым краінах, якія выйшлі з Савецкага Саюза, адзначаюцца як Дзень Перамогі.

З-за пандэміі ў Берліне ў гэты дзень адмянілі марш "Бессмяротны полк", які павінен быў прайсці ў шосты раз ад Брадэнбургскай брамы да мемарыяльнага комплексу Тыргартэн. Аднак у Трэптаў-парк некаторыя людзі прыйшлі з плакатамі, вырабленымі для акцыі.

© REUTERS / FABRIZIO BENSCHНадпісы "Дзякуй" на розных мовах з"явіліся на сімвале Берліна напярэдадні вечарам
Спасибо і Дзякуй: Германія падзякавала за вызваленне ад нацызму - Sputnik Беларусь
Надпісы "Дзякуй" на розных мовах з"явіліся на сімвале Берліна напярэдадні вечарам

Там жа раніцай прайшло традыцыйнае ўскладанне вянкоў пры ўдзеле пасла Беларусі ў ФРГ Дзяніса Сідарэнкі, пасла Расіі Сяргея Нячаева, а таксама паслоў Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана і Туркменістана і прадстаўнікоў урада і іншых афіцыйных асоб Германіі.

"Для Беларусі гэта вельмі важны і асаблівы дзень. У прынцыпе, як і для большасці еўрапейскіх народаў, народаў былога СССР. Для Беларусі цана, якая была заплачана за Перамогу, была велізарнай. Прыблізна каля трох мільёнаў жыхароў загінулі на франтах альбо ў акупацыі, былі сагнаныя ў Германію на працы ", - распавёў журналістам падчас цырымоніі Дзяніс Сідарэнка.
Ён адзначыў, што значэнне Перамогі для яго суграмадзян невымерна высокае, як для нацыі, якая "захавалася, выжыла і здолела выстаяць".

Стужка навiн
0