Правілы народнага этыкету: як паводзіць сябе за сталом

© Sputnik / Альфрэд МікусФэст у вёсцы Пласток
Фэст у вёсцы Пласток - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, чаму нашы продкі ўжывалі "глытанікі" і за што дзіця магло атрымаць ад бацькі лыжкай па ілбе.
У беларускай вёсцы з даўніх часоў існаваў свой этыкет паводзін за сталом - правілам "людскасці" дзяцей вучылі з маленства.  Многія з іх засталіся і дагэтуль, але вялікая колькасць захавалася толькі на паперы ці ў абрадах аматараў народнай творчасці.

Сняданак

Сняданак – першая ежа за дзень і першы чым узяцца за лыжку, трэба было памыць твар і рукі. Нават калі дзіця вельмі хацела есці, яму не дазвалялі з’есці хаця б маленькі кавалачак хлеба, пакуль галоўная страва не была пастаўлена на стол. Звычка чакаць сняданку, абеду ці вячэры выхоўвалася змалку.
© Sputnik / Альфрэд МікусЗажинки в Жоровке 2019
Зажинки в Жоровке 2019 - Sputnik Беларусь
Зажинки в Жоровке 2019
У сапраўднай гаспадыні рэдка атрымлівалася доўга пасядзець за сталом
Папярэдне перахрысціўшыся, ўслед за бацькам  дзеці сядалі за стол на сваё строга вызначанае месца.  Месцы за сталом размяркоўваліся па старшынстве. Самае пачэснае ў цэнтры займаў бацька, абапал яго садзіліся старэйшыя дзеці, за імі — малодшыя. Гаспадыня займала месца з краю, бо ёй трэба было завіхацца каля печы і падаваць ежу на стол.
© Sputnik / Альфрэд МікусЗажинки в Жоровке 2019
Зажинки в Жоровке 2019 - Sputnik Беларусь
Зажинки в Жоровке 2019
Дзецям не дазвалялі свавольнічаць за сталом
Перад сняданкам гаспадыня клала на стол лыжкі, ставіла хлеб або бліны. Маленькіх дзяцей маці садзіла на "ўлонні" (калені) і карміла сама. Дзеці, якія навучыліся карыстацца лыжкай, елі разам з усімі. Садзілі іх побач з маці, а каб яны маглі есці самі, на лаўку падстаўлялася калодка, на якой яны і сядзелі. Так на прыкладзе астатніх маленькія засвойвалі правілы паводзін за сталом і прыняцця ежы.

Што такое "глытанік"?

У ХІХ стагоддзя этнограф і фалькларыст Мікалай Нікіфароўскі, назіраючы жыццё "простага народу" Віцебскай губерніі, зафіксаваў цэлы спіс правілаў паводзін за сталом у вясковай сям’і.
Кожны павінен быў да падачы першай стравы з’есці кавалачак хеба з соллю або "глытанік". Соль з агульнай салонкі бралі лыжкай і ссыпалася ў маленькую кучку каля сябе справа, каб напрацягу сталавання пасля кожнай стравы, пасыпаць наступныя "глытанікі".
Пачынаць есці можна толькі калі, паставіўшы ўсе стравы, сядзе маці і скажа: "Прынімайцеся! ". Пасля гэтага бацька-гаспадар моўчкі пачынаў рэзаць хлеб і надзяляў ім кожнага пароўну. Ён жа першым зачэрпваў і страву лыжкай. Калі ў сям’і быў дзед, то першым пачынаў есці ён.
© Sputnik / Альфрэд МікусФэст у вёсцы Пласток
Фэст у вёсцы Пласток - Sputnik Беларусь
Фэст у вёсцы Пласток
Размаўляць дазвалялась толькі дарослым
Звычайна міску або гаршчок ставілі па сярэдзіне стала ў роўнай адлегласці ад кожнага. Боршч ці поліўку нялёгка было данесці не праліўшы. Таму дзяцей вучылі, што яны павінны, зачарпнуўшы варыва, падлажыць пад лыжку скібку хлеба і несці яе да роту. Спачатку з міскі вычэрпвалі жыжку, а а потым елі гушчу. Усе стравы, якія падаваліся на стол, трэба было з’есці поўнасцю. Навучаючы дзяцей у народзе казалі, што недаедзеная хлебная луста прыйдзе ночы да малога і пабудзіць яго. Калі страва была вельмі смачная, то посуд вымаквалі хлебам да дна. Дарослыя і старэйшыя дзеці саступалі маленькім права вычарпаць астаткі ежы. Стукаць лыжкай па пустому гаршку было небяспечна, бо свавольнік мог атрымаць ад бацькі лыжкай па руцэ або ілбе.
Правілы паводзін за сталом патрабавалі есці павольна, не спяшаючыся, старанна пражоўваючы ежу, каб не падавіцца і хутчэй насыціцца. Пасля трэба было аблізаць лыжку і пакласці яе на стол. Згодна з этыкетам дзецям не дазвалялі размаўляць падчас ежы. Толькі бацькі маглі перакінуцца рэдкім словам, а распараджэнні гаспадара дарослым і дзецям даваліся ў канцы або перад ядой. Гэты парадак не дазвалялася парушаць нікому.
Многія з тых старажытных правіл трымаліся на Беларусі практычна да сярэдзіны ХХ стагоддзя. Паступова жыццёвы, грамадска-эканамічны ўклад беларусаў  змяніўся. Амаль зніклі вялікія сем’і, працоўны дзень кожнага члена сям’і цяпер пачынаецца ў розны час, а дзеці сустракаюць ранак у дзіцячым садку або ў школе. Таму на змену традыцыйным правілам харчавання прыйшлі іншыя, калі кожны можа есці адзін і перакусваць столькі, колькі захоча.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0