08:26 26 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
Новы год - 2021 (29)
18 0 0

Галоўную ёлку краіны можна будзе ўбачыць ужо 15 снежня. А калі хочаце крыху раней даведацца, якія цацкі там з'явяцца, чытайце пра іх на Sputnik.

МІНСК, 3 сне - Sputnik. Сто сем эскізаў цацак для галоўнай елкі краіны прапанавалі прадпрыемствы.

"Першае месца практычна аднадушна было аддадзена эскізу, які прапанаваў "Холадакамбінат №2 горада Мінска", - распавяла начальнік аддзела дызайну ГП "Мінскрэклама" Таццяна Бугаркова.

У дызайне цацкі прысутнічае вельмі зімовы элемент - вафельны стаканчык з марозівам. Яго вырабяць у некалькіх асобніках і ўсталююць на галоўнай ёлцы краіны.

Другое месца падзялілі калектывы завода грамадзянскай авіяцыі №407 і электрамеханічнага завода "Агат". Кожнае прадпрыемства прапанавала па эскізе сняжынкі - але ў сваім асаблівым стылі. На сняжынцы авіяцыйнага завода - чаканыя самалёцікі, а вось "Агат", які выпускае у тым ліку прадукцыю абароннага прызначэння, у цэнтр сняжынкі прапанаваў змясціць зубра.

Трэцяе месца ў навагодніх цацак ад ГУМ і "Беларусбанка". Банк прапанаваў змясціць у цэнтр цацкі домік.

"Вельмі сугучна з нашым лозунгам - "сядзім дома", - пракаментавала Бугаркова.

Усе цацкі плануюць размясціць на галоўнай ёлцы да 15 снежня.

Тэмы:
Новы год - 2021 (29)
Тэги:
Новы год

Галоўныя тэмы