Міхалок адкрыў у Мінску спартыўны клуб?

© Sputnik / Максім Бліноў / Перайсці ў медыябанкСяргей Міхалок на фестывале "Крылы"
Сяргей Міхалок на фестывале Крылы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Асаблівасцю клуба Moby Dick з'яўляюцца DJ-выступленні, у якіх прымае ўдзел старэйшы сын Міхалка, удзельнік гурта Super Beese.

МІНСК, 14 мая — Sputnik. Арганізатары фітнэс-цэнтру Moby Dick знаходзяць нетрадыцыйны падыходы, руйнуючы стэрэатыпы, і ўпэўнены, што людзям своеасаблівы мікс "спорт + арт" прыйдзецца да спадобы.

 Міхалок падараваў клубу раму для падцягвання і байцоўскі манекен,паведаміў Sputnik Павел Аракелян, фітнэс-трэнер клуба. Гэта дало падставу наведвальнікам клуба разважаць, што ідэя стварэння такога клуба належыць Міхалку.

Аракелян таксама адзначыў, што ўладальнікам клуба з'яўляецца бас-гітарыст Brutto Дзяніс Струкачэнка.

"У нас працуюць вопытныя, прафесійныя і харызматычныя трэнеры. Хочацца адзначыць Алега Грыневіча, майстру спорту па баявых мастацтвах. Сярод нашых супрацоўнікаў і Павел Аракелян — высакакласны інструктар па фітнесу і бодзібілдынгу, а заадно лепшы джазавы саксафаніст краіны і выкладчык сальфеджыо (трэнера-музыканта ў Мінску сустрэнеш нячаста). У нашым клубе абсталяваны DJ-сэт, мы лічым гэта цікавым эксперыментам", — распавядаюць саўладальнікі клуба Аганэс Аванесян і Аляксандр Яфімаў.

У клубе таксама ёсць фіт-бар, фінская сауна і event-зона.

Сцены у клубе распісаны ўручную, плануецца арганізацыя выставы мастацтваў майстроў, якія працавалі над інтэр'ерам Moby Dick.

Спартыўны клуб знаходзіцца па адресе: г. Мінск, вул. Кастрычніцкая,16.

Стужка навiн
0