11:39 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Глеб Самойлаў на прэзынтацыі новага дыску ў Смаленску

Гурт The Matrixx 16 мая прэзентаваў новы альбом у Смаленску

© Sputnik/ Аляксандр Калачоў
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
23360

Сярод публікі былі заўважаны і беларускія прыхільнікі "Матрыцы", якія хацелі як мага хутчэй павіншаваць гурт з юбілеем.

МІНСК — 20 мая, Sputnik, Юлія Хвошч. Сёлета папулярны расійскі гурт The Matrixx адзначае пяцігадовы юбілей. Да даты заснавання калектыў запісаў чацвёртую студыйную плытку "Резня в Асбесте" і адправіўся ў вялікі тур па гарадах Расіі і бліжэйшага замежжа з прэзентацыяй новых песень.

У канцэртнай праграме тура аматары творчасці калектыву пачуюць не толькі новыя песні з "Разні", усім вядомыя старыя песні "Матрыцы", але і гучныя хіты з рэпертуару "Агаты Кристи", удзельнікам якой доўгі час з'яўляўся цяперашні лідэр The Matrixx Глеб Самойлаў.

"Мы ўжо зрабілі сем канцэртаў у Сібіры, потым быў Смаленск, на перадзе — Масква і Піцер. Мінскія прыхільнікі таксама пачуюць песні з новага альбому і цэлы блок песень з рэпертуару "Агаты Кристи" — праграма ў гэтым гастрольным туры для ўсіх гарадоў аднолькавая" — паведаміў карэспандэнту Sputnik клавішнік і вакаліст гурта Кастусь Бекрэў.

The Matrixx у Смаленску
© Sputnik/ Аляксандр Калачоў
Глеб Самойлаў дабраслаўляе кастуся Бекрэва

Дарэчы, дата прэзентацыі альбому і святквання юбілея ў Мінску пакуль не высветлена. Арганізатары канцэртаў мяркуюць, што гэта адбудзецца не раней за верасень-кастрычнік сёлета.

На канцэрце ў Смаленску 16 мая ў "А-клубе" гурт выканаў песні "Без головы", "Добрая песня", "Романтика", "Грех", якія вельмі рэдка выконваюцца ў Мінску. З рэпертуару "Агаты Кристи" былі выкананы: "Ковер-вертолет","Розовый бинт", "Дорога паука", "Последнее желание", "Опиум" і традыцыйную "Порвали мечту".

У амаль двухгадзінным марафоне музыкі паводзілі сябе ў звыклай для іх манеры — шчырай, сяброўскай да публікі і адчувальнай. Наведвальнікі канцэрту таксама былі ўдзячныя калектыву, сярод якіх былі заўважаны прыхільнікі з розных гарадоў, у тым ліку Мінску і Санкт-Пецярбургу.

  • The Matrixx з прэзентацыяй новага альбому ў Смаленску
    The Matrixx з прэзентацыяй новага альбому ў Смаленску
    © Sputnik/ Аляксандр Калачоў
  • Глеб Самойлаў у Смаленску
    Глеб Самойлаў у Смаленску
    © Sputnik/ Аляксандр Калачоў
  • The Matrixx з прэзентацыяй новага альбому ў Смаленску
    The Matrixx з прэзентацыяй новага альбому ў Смаленску
    © Sputnik/ Аляксандр Калачоў
  • The Matrixx у Смаленску
    The Matrixx у Смаленску
    © Sputnik/ Аляксандр Калачоў
1 / 4
© Sputnik/ Аляксандр Калачоў
The Matrixx з прэзентацыяй новага альбому ў Смаленску

Гурт The Matrixx быў заснаваны пяць гадоў таму пасля расколу праекта "Агата Кристи", у якім Глеб Самойлаў працаваў разам са сваім братам Вадзімам. Сёння ў склад "Матрыцы" ўваходзяць Кастусь Бекрэў (лідэр гурта "Мир огня"), Глеб Самойлаў (былы ўдзельнік "Агаты Кристи"), бубнач Дзмітрый Снэйк ("НАИВ"), гітарыст Валерый Аркадзін ("НАИВ").

Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Музыка, Глеб Самойлаў, Смаленск, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы