11:39 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Выступ прадстаўнікоў ад Беларусі Uzari & Maimuna на Еўрабачанні-2015

Uzari & Maimuna не трапілі ў фінал “Еўрабачання-2015”

© REUTERS/ Leonhard Foeger
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
35 0 0

За ўсю гісторыю ўдзелу Беларусі ў конкурсе прадстаўнікам рэспублікі толькі чатыры разы ўдалося пераадолець паўфінальную стадыю.

МІНСК, 20 мая — Sputnik. Дуэт Uzari& Maimuna, які прадстаўляе Беларусь на міжнародным песенным конкурсе "Еўрабачанне-2015" у першым паўфінале музычнага форуму не змог трапіць у ТОП-10.

Юбілейнае, 60-е па ліку, "Еўрабачанне" cёлета праходзіць у Вене — у канцэртнай зале Wiener Stadthalle. Цяперашні папулярны песенны конкурс праводзіцца пад слоганам "Узводзячы масты". Разам з беларускім дуэтам, які выступаў пад 11-м нумарам, на сцэну выходзілі прадстаўнікі Малдовы, Арменіі, Бельгіі, Нідэрландаў, Фінляндыі, Грэцыі, Эстоніі, Македоніі, Сербіі, Венгрыі, Беларусь, Расіі, Даніі, Албаніі, Румыніі, Грузіі. У фінал конкурсу змаглі выйсці артысты з Албаніі, Арменіі, Расіі, Румыніі, Венгрыі, Грэцыі, Эстоніі, Грузіі, Сербіі і Бельгіі.

Другі паўфінал "Еўрабачання-2015" адбудзецца 21 мая. Удзел у ім возьмуць Літва, Ірландыя, Сан-Марына, Чарнагорыя, Мальта, Нарвегія, Партугалія, Чэхія, Ізраіль, Латвія, Азербайджан, Ісландыя, Швецыя, Швейцарыя, Кіпр, Славенія і Польшча (краіны прадстаўленыя ў тым парадку, у якім яны выйдуць на сцэну).

З гэтага паўфіналу таксама ў заключную стадыю змогуць трапіць толькі дзесяць краін-удзельніц.

Тэги:
Еўрабачанне, Музыка, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Еўропа
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы