Беларускі гурт “Бабэобі” піша дэбютны альбом

© Sputnik / Мікалай КуксачоўДаша Кадамская, прадстаўніца пост-барду
Даша Кадамская, прадстаўніца пост-барду - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Заснавальніца праекта Даша Кадамская распавяла як ідзе запіс альбому, чаму яе новы праект завецца менавіта так, як яна ставіцца да сучаснай беларускай музыкі і што яе натхняе на напісанне вершаў.

Юлія Хвошч, Sputnik.

На музычнай прасторы Беларусі не так даўно з'явіўся праект "Баэобі", стыль якога Віктар Сямашка акрэсліў як "пост-бард". Пад гэтым стылем крытык разумее музыкаў, якія неяк аздабяюць бардаўскую песню, робяць яе больш прыўкраснай. Пад гэтую назву трапілі Кася Камоцкая, Таццяна Беланогая, Паліна Рэспубліка.

Музычны гурт TonqiXod - Sputnik Беларусь
TonqiXod прэзентаваў дэбютны альбом у тэатры

Прадстаўнікі новай музычнай хвалі "пост-бард" спяваюць песні, як яны самі кажуць,"натхненыя драмамі і парадоксамі жыцця, словы навітыя тонкім светам".

Аднак нешта выключнае у праекце "Бабэобі" ўсё ж-такі ёсць: у хуткім часе ўдзельнікі праекта паспрабуюць раскладаць бардаўскую песню на два жаночыя галасы, што з'яўляецца даволі рэдкай з'явай.

Цікавы праект з цікавай назвай

Праект "Бабэобі" быў створаны паўтары гады таму. Заснавальнікам і ідэйным натхняльнікам гурта з'яўляецца беларуская бардаўская спявачка Даша Кадамская, пераможца "Бардаўскай восені- 2007".

Амаль восемь гадоў таму Даша стала пераможцай штогадовага беларускага музычнага конкурсу бардаўскай песні. На той момант ёй яшчэ не было і 20 гадоў, таму перамога для яе была вельмі значнай. Спявачка тады яшчэ не канцэртавала, а проста спявала для сябе і для сяброў, таму факт прызнання на конкурсе прымусіў яе больш сур'езна ставіцца да ўласнай творчасці.

© Sputnik / Мікалай КуксачоўДаша Кадамская, гурт "Бабэобі"
Даша Кадамская, гурт Бабэобі - Sputnik Беларусь
Даша Кадамская, гурт "Бабэобі"

 

З таго часу ў жыцці Дашы шмат чаго змянілася, яна стала маці.

"Калі што і змянілася ў маей творачсці з тых часоў, дык гэта тое, што можа няма ўжо больш таго імпэту, да і ў жыцці ўжо іншыя прыярытэты, але творчасцю таксама хочацца займацца", — распавяла Даша.

Паўтары гады таму Даша зноў сур'ёзна ўзялася за творчую дзейнасць і разам са сваёй сяброўкай Дашай Навуменка вырашыла паспяваць разам. За назву ўзялі словы з верша Веліміра Хлебнікава:

Бобэоби пелись губы,
Вээоми пелись взоры,
Пиээо пелись брови,
Лиэээй — пелся облик,
Гзи-гзи-гзэо пелась цепь.

Так на холсте каких-то соответствий
Вне протяжения жило Лицо.

Дзяўчатам верш прыйшоўся да спадобы, а паколькі яны спявалі ўдваіх, то вырашылі, што назва "Бабэобі" будзе трапнай.

Пра запіс альбому

Галоўнае ў планах праекта — нарэшце запісаць дыск.

Ідэя запісаць альбом узнікла ў Дашы даўно. Насамрэч у яе ёсць ужо адзін альбом бардаўскіх песень, які быў запісаны недзе гадоў пяць таму. Па словах спявачкі, дыск быў запісаны літаральна за дзве гадзіны.

Сама Даша не вельмі сур'ёзна да яго ставіцца і хоча запісаць сур'ёзны паўнавартасны альбом на пэўным узроўні. Над альбомам ужо больш за год яна працуе разам з гукарэжысёрам Пашай Бачаравым.

© Sputnik / Мікалай КуксачоўДаша Кадамская, гурт "Бабэобі"
Даша Кадамская, гурт Бабэобі - Sputnik Беларусь
Даша Кадамская, гурт "Бабэобі"

На першых этапах спявачка і гукарэжысёр цяжка разумелі адзін аднаго — звыклая з'ява ў спалучэнні творчых асоб, але пакрысе сітуацыя змянілася ў лепшы бок.

"Мне вельмі спадабаўся гэты працэс — гуказапісу — але ў нас з гукарэжысерам былі спачатку нейкія недаразуменні. Я не разумела, што ён хоча, ён не разумеў мяне, а зараз, праз паўтары гады сумеснай працы, мы неяк спрацаваліся, мы зараз добра разумеем адно аднога", — распавяла Даша.

Спачатку Даша была адзіным музыкай у праекце, а потым, калі з'явілася скрыпачка Ксенія Шэшко, кантрабасіст Юра Навуменка, другі голас Даша Навуменка і віяланчалістка Вольга Сямёнава і Віктар Сямашка (флейта), напісаныя песні пачалі аздабляць рознымі аранжыроўкамі. Значны ўклад у дзейнасць праекта робяць барабаншчык Юра Данскоў і басіст Саша Бабуз.

Падчас запісу альбому музыкі выкарастылі шмат музычных інструментаў, з якіх можна было б зладзіць паўнавартасны аркестр. У некаторых творах можна пачуць такія злучэнні, як бубны, кантрабас, скрыпка…Дзесьці як салюючы інструмент выступае віяланчэль..Музыкі імкнуцца зрабіць кожны трэк па-рознаму, каб плытка гучала па-сапраўднаму цікава.

"Я насамрэч думала, што гэта будзе міні-альбом на сем песень, але потым вырашыла: навошта так сціпла, чаму б яшчэ пару песень не запісаць, каб атрымаўся паўнавартасны альбом. Я не абяцаю, але спадзяюся, што ўжо ў верасні ён выйдзе", — распавяла спявачка.

Дарэчы, "Бабэобі" — трэцяя спроба Дашы сабраць праект.

Адразу пасля перамогі ў "Бардаўскай восені" Даша вырашыла сабраць свой уласны музычны гурт. Са слоў спявачкі, яны так і не адыгралі ніводнага канцэрта, да і граць не вельмі ўмелі, але і зараз Даша с цеплынёй узгадвае пра тыя часы.

Потым быў гурт "Ох.ра". Гэта было ўжо больш сур'ёзны калектыў. Але не заладзіўся творчы працэс: "Спачатку я атрымлівала нейкую падпітку ад музыкі, якую мы рабілі, а потым пачала заўважаць, што аўтар музыкі напіша нейкую мелодыю, я напішу на яе просты, даволі прымітыўны тэкст, і быццам гэта ўжо песня, але я адчувала, што не".

"Песня павінна быць выстрадана, яна павінна быць глыбокай", —упэўнена Кадамская.  

Даша нармальна ставіцца да таго, што ў інтэрнэце яе часта параўноўваюць з іншымі беларускімі бардаўскімі спявачкамі — Касяй Камоцкай і Таццянай Беланогай. Паводле яе слоў, спявачкі гэтага стылю сябруюць і знаходзяцца ў добрых зносінах, чуюць адна ў адной нешта роднаснае.

Пра беларускую музыку

Спявачка лічыць, што беларускую музыку чакае добрая будучыня, пакуль ёсць людзі, якія яе робяць і людзі, якія ёй цікавяцца. "І мы таксама гэтаму паспрыяем у межах сваіх магчымасцяў", — распавяла яна.

"Калі вы запыталіся пра беларускую музыку, то першае, што ў галаву прыйшло — гэта "Тонкіход". Я іх ведаю вельмі даўно, неяк яшчэ ў гаражы сядзела і слухала іх, калі ва ўніверсітэце вучылася. Я заўжды за іх хварэла", — распавяла спявачка. Зараз гэты гурт стаў даволі папулярным, і Дашы прыходзіцца да спадобы іх творчасць, нягледзячы на тое, што яны "цікавыя, але складаныя людзі".

© SputnikНа здымках кліпу "Сон-трава"
Даша Кадамская - Sputnik Беларусь
На здымках кліпу "Сон-трава"

Даша ўзгадала і гурт "Серебряная свадьба", які зараз добра вядомы ў краінах бліжэйшага замежжа.

"Раней гэты гурт быў больш пазітыўным. Зараз усё часцей з'яўляюцца сур'ёзныя кампазіцыі. Мне здаецца, што калі ў цябе ёсць гэты пазітыў, то яго трэба выкарыстоўваць на 100%, а нас, сумных музыкаў, і так хапае", — выказалася Даша аб творчасці "Серебряной свадьбы".

Пра творчасць

Падчас размовы Спявачка паспрабавала адказаць на складанае для музыканта пытанне — дзеля чаго яна займаецца творчасцю. Песня для яе — не спроба данесці нейкую ідэю, а спроба выйсці за свае ўласныя рамкі. Лічыць, што данесці нейкую ідэю, няхай і палітычную — гэта не галоўнае ў творчасці.

Па яе словах, чалавеку, асабліва творчаму, увогуле ўласціва нешта казаць, і калі гэта не нешта канкрэтная — то жаданне ўвасобіць у песні нейкую прыгажосць навакольнага свету ніколькі не саступае ідэйным тэкстам.

© Sputnik / Мікалай КуксачоўДаша Кадамская, гурт "Бабэобі"
Даша Кадамская, гурт Бабэобі - Sputnik Беларусь
Даша Кадамская, гурт "Бабэобі"

 

"Не так даўно я глядзела фільм пра Ніка Кэйва, у якім ён выказаў думку, што падчас творчасці музыкант мусіць выйсці за рамкі сябе, стаць нечым большым, чым ён ёсць. Вось і ў мяне больш пераважае гэтая жаданне, чым спроба данесці нейкі мэсэдж", — распавяла спявачка.

"Творчасць для мяне — спроба запоўніць нейкую пустату. Апошнім часам у мяне не ўзнікае гэтай пустаты, таму я амаль не пішу", — распавяла Даша.

На напісанне тэкстаў і музыкі ўдзельнікаў праекта натхняе што заўгодна, але часцей — людзі, іх паводзіны і душэўныя рухі.

Даша лічыць, што калі ў чалавека ёсць здольнасці да творчай дзейнасці, то ён будзе ёй займацца ва ўсялякім выпадку, "а размовы пра тое, што з'явілася сям'я і няма часу — гэта адгаворкі". Так і з голасам: "Вакалам, канешне, трэба займацца, але для таго каб выправіць маленькія недахопы, гэта ці дадзена, ці не".

"Ёсць такія тэксты, якія быццам спусціліся аднекуль, а ёсць такія, які ідуць ад розума. Да апошніх ёсць сэнс звяртацца праз некаторы час і перарабляць іх", — распавяла спявачка.

З большага рэпертуар "Бабэобі" складаюць сумныя песні. Але Даша лічыць, што нават у сумных песнях ёсць шмат жыццясцвярджальнасці.

"Як мне адна мастачка казала, некаторыя любяць пісаць карціны сумнымі танамі, так і з песнямі. Гэта як каму ўласціва. Мне бліжэй сумныя песні", — распавяла Даша.

Зараз гурт здымае кліп на песню "Сон-трава". У якасці рэжысёра выступае другі голас "Бабэобі" Даша Навуменка, а для Дашы Кадамскай гэта першая акцёрска праца. Кліп абяцае быць цікавым, таму што музыкі робяць усё самі.

У хуткім часе калектыў плануе распачаць канцэртную дзейнасць.

Пра сям'ю

Зараз у Дашы ўжо ёсць сям'я, не так даўно яна стала маці, але гэта толькі станоўча адбілася на яе творчасці. Спявачка стала сама больш сур'ёзнай і сур'ёзна стала ставіцца да творчасці. Па яе словах, муж і дачка зрабілі станоўчы адбітак на яе музычную дзейнасць, сталі своеасаблівым штуршком "Калі раней яна толькі разважала пра запіс альбому, то пасля з'яўлення сям'і проста пачала яго рабіць".

"Заўсёды ёсць магчымасць займацца творчасцю, дзе б ты не знаходзіўся — было б жаданне", — упэўнена спявачка.

Часам яна адчувае нейкае супраціўленне з боку сям'і, але працягвае займацца творчасцю, тым больш, што яны з'яўяюцца для яе голоўнай крыніцай натхнення.

Некаторыя песні з новага альбому ўжо можна пачуць у інтэрнэце, некаторыя з іх трапілі на Tuzin. Fm, але гурт не хоча выкладаць песні ў сеціва, каб захаваць нейкую інтрыгу да выхаду альбому.

Дарэчы зараз спявачка чакае другога дзіцяці, які па тэрмінах мусіць з'явіцца на свет адначасова з дэбютным дыскам.

Стужка навiн
0