14:01 22 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Глеб Самойлаў & The Matrixx - удзельнікі фестывалю ДнеПроРок

Арганізатары “ДнеПроРок” вызначылі хэдлайнераў

© Sputnik Максім Багавід
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
"ДнеПроРок"-2015 (11)
28861

Гурт “Включай микрофон!” будзе граць прыкладна 50 хвілін, Глеб Самойлаў – толькі 40.

МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Арганізатары фэсту вызначылі хэдлайнераў, усталяваўшы для кожнага з іх прыкладныя абмежаванні па часе. Таксама напярэдадні сталі вядомы вынікі інтэрактыўнага галасавання — адкрываць другі і трэці дзень фестываля будуць беларускія гурты Asper X и "Грани" адпаведна.

Усталяваныя тэрміны выступленняў былі апублікаваны на афіцыйнай старонцы фестываля ў ВК. На пытанне карэспандэнта Sputnik аб тым па якіх крытэрыях больш часу аддавалася таму ці іншаму ўдзельніку арганізатар фестываля Лазараў адказваць адмовіўся.

"У мяне добрае выхаванне, і таму я гатовы прыняць прабачэнні за гэтае пытанне. Калі вас не задавальняе такой расклад, зрабіце свой фэст і культывуйце там свае больш, чым сумнёвыя перавагі", — сказаў ён.

Варта адзначыць, што арганізатары падобных мерапрыемстваў звычайна не ўдакладняюць часовыя межы выступаў роўных па ўзроўню артыстаў. Ва ўсялякім выпадку, не афішуюць гэтыя расклады.

Такім чынам, Глеб Самойлаў — знакавая фігура рускага року,былы ўдзельнік легендарнага гурта "Агата Кристи" будзе граць 40 хвілін, а малады піцерскі гурт "Включай микрофон!" — 50. Дарэчы, "Включай микрофон!" быў заяўлены ў лайн-ап фестываля замест гурта "Дай Дорогу!".

Зараз лайн-ап выглядае наступным чынам:

10 ліпеня

  • AKUTE – 40 хвілін (РБ)
  • “ АнимациЯ” – 50 хвілін (РФ)
  • FRAG –30 хвілін (РБ)
  • “Декабрь” – 50 хвілін (РФ)
  • “Включай микрофон!” – 50 хвілін (РФ)
  • “Братья Карамазовы” – 50 хвілін (Украина)
  • МORDOR – 60 хвілін (РФ)
  • “Кукрыниксы” – 60 хвілін (РФ)
  • DRUM Ecstasy – 30 хвілін (РБ)

11 ліпеня

  • Asper X – 20 хвілін (РБ)
  • “Жамки” – 30 хвілін (РФ)
  •  “Операция пластилин” – 30 хвілін (РФ)
  • “Ангел НеБес” – 40 хвілін (РФ)
  • “Реанимация” – 40 хвілін (Украина)
  • “Северный флот” – 60 хвілін (РФ)
  • “Слот” – 60 хвілін (РФ)
  • Лінда – 60 хвілін (РФ)
  • “Наив” – 60 хвілін (РФ)
  • “Бригадный подряд” – 60 хвілін (РФ)

12 ліпеня

  • “Грани” – 20 хвілін (РБ)

  • “Ойра” – 40 хвілін (РБ)
  • “Гроттеск” – 30 хвілін (РФ)
  • F.P.G – 50 хвілін (РФ)
  • Глеб Самойлаў & The Matrixx – 40 хвілін (РФ)
  • “ Пилот” – 60 хвілін (РФ)
  • Louna – 60 хвілін (РФ)

Таксама сталі вядомы вынікі інтэрактыўнага галасавання, які праводзіўся ў ВК і на партале Tut.by адначасова. Потым колькасць галасоў, атрыманых у ВК і на Tut. By складалася і такім чынам вызначаліся пераможцы.

Галасаванне павінна было вызначыць два беларускіх маладых гурты, якія б адкрывалі першы і другі фестывальныя дні. Пераможцамі сталі гурты Asper X и "Грани". Акрамя іх заяўкі на ўдзел у фестывалі падавалі гурты "Мутнае вока" — атрымалі 6% галасоў на партале Tut.by, By Effect — 17%, Play4May — 3%, "МОТОР", Blagi Mat, U. G. Oslavia — па 1%.

Большасць удзельнікаў галасавання засталося незадаволена вынікамі, аб чым сведчыць шмат негатыўных каментароў у афіцыйнай суполцы фестываля ў ВК.

Тэмы:
"ДнеПроРок"-2015 (11)
Тэги:
Музычная індустрыя, Актыўны адпачынак, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы