Фестываль “Космас наш” адмянілі

© Sputnik / Андрэй Сценін / Перайсці ў медыябанкКанцэртнае шоу клубнай музыкі
Канцэртнае шоу клубнай музыкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Квіткі можна абмяняць на DJMag Top 100 World Tour, які пройдзе 28 лістапа ў “Чыжоўка-арэне”.
МІНСК, 9 ліп — Sputnik. Арганізатары фестывалю электроннай музыкі "Космас Наш" заявілі аб адмене мерапрыемства, паведамляюць СМІ.
Арганізатары ўдакладнілі, што ад правядзення фэсту ў наступныя гады яны не адмаўляюцца.
"У выніку чарады падзей, што можна назваць дзеяннем непераадольнай сілы, у тым ліку адмены візіту галоўнага хэдлайнера фестывалю James Zabiela, намі было прынята рашэнне адмяніць правядзенне фестывалю "Космас наш" сёлета", — патлумачылі арганізатары.
Фестываль клубнай музыкі "Космас наш" павінен быў прайсці ў 11-ы раз на востраве Кахання на Мінскім моры 17 ліпеня. Сярод хэдлайнераў былі заяўлены адзін з самых папулярных дыджэяў свету James Zabiela, добра знаёмы беларусам немец Westbam, London Elektricity and MC LowQui, а таксама паспяховы беларускі дыджэй Конь.
Тым, хто паспеў набыць квіткі на фестываль, прапануецца абмяняць іх без даплаты на DJMag Top 100 World Tour у "Чыжоўка-Арэне", на якім 28 лістапада сярод іншых выступіць адзін з найлепшых дыджэяў свету, DJ Hardwell.
Таксама грошы за квіткі можна вярнуць у касе TicketPro па адрасе пр-т. Машэрава, 25.
Стужка навiн
0