08:12 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Конная повозка и автоцистерна ПМЗ-9 на ретро-показе пожарной техники

Дзень МНС: у суботу ў Мінску пройдзе парад, а мінчукоў накормяць кашай

© Sputnik/ Антон Денисов
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
35 0 0

Свята пачнецца ў 11:00 на Плошчы Перамогі, а затым перамесціцца ў Парк Горкага.

МІНСК, 23 ліп — Sputnik. Супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі ў суботу 25 ліпеня будуць адзначаць сваё прафесійнае свята — Дзень пажарнай службы: у Мінску пажарныя пройдуць парадам, пакажуць спецтэхніку і накормяць жыхароў сталіцы кашай.

Сёлета Дзень пажарнай службы адзначаецца ўжо ў 162-ы раз, урачыстыя мерапрыемствы запланаваны не толькі ў сталіцы, але і па ўсёй краіне.

"У Мінску свята стартуе ў 11:00 на Плошчы Перамогі, пасля чаго святкавання перанясуцца ў Парк Горкага", — сказалі Sputnik ў Мінскім гарадскім УМНС.

Па словах ратавальнікаў, спачатку адбудзецца ўскладанне кветак да манумента Перамогі кіраўніцтвам міністэрства, ветэранамі пажарнай службы і ганаровымі гасцямі.

Затым па праспекце Незалежнасці — ад будынка Белдзяржцырка да плошчы Перамогі — пройдзе ўрачысты парад, падчас якога гледачы ўбачаць ратавальнікаў у форме розных часоў, гістарычную і сучасную тэхніку.

Ва ўпраўленні паведамілі, што пасля параду свята працягнецца ў Парку Горкага: там адбудзецца пляц-канцэрт узвода ганаровай варты, парад плаўсродкаў МНС і выступленне духавых аркестраў.

"Кожны, хто прыйшоў зможа выпрабаваць тэхніку і пажарна-тэхнічнае ўзбраенне ратавальнікаў: прымерыць баявую форму, пракаціцца на тэхніцы і нават пастраляць з пажарнага ствала", — сказалі ў МНС.

Там таксама паведамілі, што ў парку запланаваны канцэрт, конкурсы і спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы, а мінчане змогуць паспрабаваць на свяце кашу, прыгатаваную ратавальнікамі ў паходных кухнях.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы