23:26 19 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Наш Грунвальд-2015

Фестываль “Мінск старажытны” пройдзе 12 верасня

© Sputnik/ Дзмітрый Карлюк
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
Дзень горада Мінска (9)
34440

У Дзень горада госці фестывалю ўбачаць паказальныя выступленні клубаў, якія займаюцца рэканструкцыяй эпохі Сярэднявечча, Напалеона і Другой сусветнай вайны.

МІНСК, 18 жні — Sputnik. Мерапрыемства прымеркавана да дня заснавання горада. На фестывалі будуць дзейнічаць тры лагеры: рыцарскі, партызанскі лагер часоў Вялікай Айчыннай вайны і паходны лагер Расійскай арміі і Вялікай арміі Напалеона, які быў сфармаваны на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

У кожным з лагераў будзе арганізаваны міні-музей. Акрамя грандыёзнай праграмы з удзелам рэканструктараў трох эпох, фестываль прапануе музычную праграму: на сцэну выйдуць калектывы фолькавых і фольк-рокавых накірункаў.

"Назва фестывалю "Мінск cтаражытны", але галоўная мэта — нагадаць мінчанам і гасцям сталіцы аб самых важных падзеях дзесяці стагоддзяў гісторыі нашага горада. Сёлета аснову фестывалю складзе сярэднявечны блок", — распавёў адзін з арганізатараў мерапрыемства Аляксандр Рак.

Акрамя гістарычнай і музычнай праграм, госці фестывалю змогуць наведаць горад майстроў і разнастайныя анімацыйныя пляцоўкі, паўдзельнічаць у майстар-класах па кавальскай і ганчарнай справах.

Кожны жадаючы будзе мець магчымасць навучыцца стральбе з лука, кіданню копій і іншым цікавым рэчам.

Мерапрыемства распачнецца 12 верасня ў 11:07 раніцы (Мінск быў заснаваны ў 1067-м, таму арганізатары абралі час адкрыцця фестывалю 10:67 — Sputnik) на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава і працягнецца да 21:00. Уваход на фестываль вольны. Падрабязная праграма і інфармацыя на адмысловым сайце мерапрыемства.

Тэмы:
Дзень горада Мінска (9)
Тэги:
Стыль жыцця, Рыцарскі фэст, Гістарычная рэканструкцыя, Культурна-масавыя мерапрыемствы, Культурнае развіццё, Культура, Гісторыя, Фестываль, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы