18:02 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Дзяўчына на матацыкле

Байкерскі фестываль пройдзе пад Лідай 28-30 жніўня

© Sputnik/ Валерий Мельников
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
Фестывальнае лета-2015 (27)
11910

У мерапрыемстве возмуць удзел “Дай дарогу!”, Trubetskoy, “Ойра!”, B.N., “Декабрь” і іншыя.

МІНСК, 19 жні — Sputnik. На працягу трох дзён 9-га міжнароднага фестываля будуць працаваць дзве сцэны, мота — кірмаш, пройдзе шэраг мотаконкурсаў, будзе зладжана катанне на паветраным шары і верталёце.

Як паведамляюць арганізатары, сёлета ў фестывалі будзе шмат новаўвядзенняў. Так, упершыню на мерапрыемстве будуць працаваць адразу дзве сцэны, на якіх будуць праводзіцца разнастайныя конкурсы, будзе зладжаны мота-кірмаш.

"Сёлета мы вырашылі адкрыць мота-кірмаш, на якім кожны бясплатна можа прадаваць непатрэбныя запчасткі для матацыклаў, байкерскае адзенне. Сталы для гандлю будуць размешчаны ля намётавага лагеру, будзе праведзена святло", — распавялі арганізатары.

На фестывалі будзе працаваць вялікая колькасць кропак грамадскага харчавання, сталовая, дзе можна смачна і нядорага паесці. Будзе прадстаўлена шмат сувенірнай прадукцыі з сімволікай фестывалю. На тэрыторыі правядзення мерапрыемства кругласутачна будзе працаваць ахоўная стаянка для матацыклаў, доступ туды ў цёмны час сутак будуць мець толькі ўладальнікі матацыклаў пры прад'яўленні тэхпашпарту.

Праграма мерапрыемства будзе даволі насычанай. Музычны складнік прадстаўлены гуртамі "Дай дарогу!", "Ойра!", Trubetskoy, Mirium,  B.N., "Декабрь" і Лявонам Вольскім. Акрамя канцэртнай праграмы ў межах фестывалю адбудуцца лазарнае і фаер-шоў, мота-парад па горадзе, шматлікія мотаконкурсы, будзе працаваць бясплатная палявая кухня.

На фэсце будуць працаваць два намётавыя лагеры, пражыванне ў якіх будзе таксама бясплатным, з горада да месца правядзення фестывалю будуць курсаваць маршруткі.  

Байкерскі фестываль пройдзе ў аздараўляльным лагеры "Бярозка" недалёка ад вёскі Белагруда, што ў 15 кіламетрах ад Ліды. Кошт квіткоў на тры дні — 250 тыс. рублёў, на адзін дзень — 150 тыс. рублёў. Для дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, інвалідаў, удзельнікаў ВАВ, і дзяўчат-матацыклісткак — уваход вольны.

Падрабязная інфармацыя на адмысловым сайце фестывалю. 

Тэмы:
Фестывальнае лета-2015 (27)
Тэги:
Актыўны адпачынак, Культурна-масавыя мерапрыемствы, Музычныя жанры, Фестываль, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Гродзенская вобласць, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы