14:01 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
канадскі гурт Nickelback

Nickleback адмянілі канцэрт у Мінску

© Flickr/ Overduebook
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
9910

Знакаміты гурт не наведае беларускую сталіцу з-за праблем са здароўем вакаліста Чэда Кругера.

МІНСК, 19 жні — Sputnik. Вялікае выступленне канадскага рок-гурта павінна было адбыцца 7 снежня ў "Мінск-Арэне", але калектыў прыпыніў еўрапейскі тур  "No fixed Address Tour" на нявызначаны тэрмін.

Гурт быў вымушаны адмяніць другую частку паўночнаамерыканскага турнэ з-за выяўленых у чэрвені праблем з галасавым апаратам Кругера, якія запатрабавалі хірургічнага ўмяшання і працяглай рэабілітацыі.

"Шкада, што даводзіцца перарываць вечарыну гэтым летам, і мне дакладна не усміхаецца перспектыва заставацца нямым многія тыдні, калі я мог бы граць для нашых прыхільнікаў. Спадзяюся, што мой доктар і яго калегі дапамогуць майму голасу вярнуцца ў добрую форму як мага хутчэй", — пракаментаваў тады сітуацыю Кругер на афіцыйным сайце Nickelback.

Спявак спадзяваўся на тое, што адновіцца да канца верасня, але лекары парэкамендавалі яму не спяшацца і працягнуць лячэнне як мінімум да канца года. Такім чынам еўрапейскія канцэрты "No Fixed Address Tour", у тым ліку і выступ у сталіцы Беларусі, не адбудуцца.

Зараз арганізатары турнэ вядуць перамовы з калектывам аб магчымым пераносе канцэрту на іншую дату.

Тэги:
Папулярная музыка, Музычныя жанры, Музычны гурт, канцэрт, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Чэд Кругер, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы