“Дранік-фэст” у Магілёве перанесены з-за пажару

© Flickr / Rebecca DominguezДраники с салатом
Драники с салатом - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фестываль перанесены на 17 кастрычніка.
МІНСК, 27 вер — Sputnik. Да пажару на этнахутары "Дранік-фэст" планавалася правесці 3 кастрычніка, але надзвычайнае здарэнне перашкодзіла планам арганізатараў.
Этнаграфічная вёска была пабудавана з аўтэнтычнага дрэва, зрубы з якога былі адмыслова перавезены ў Магілёў. Комплекс — месца працы рамесьнікаў і адпачынку наведвальнікаў.
"Сама канцэпцыя "Дранік-фэста" прадугледжвае, што ён мусіць адбывацца менавіта на этнахутры. Там мы гатуем дранікі на вогнішчах. Там збіраюцца майстры беларускіх рамёстваў. І музыкі зяжджаюцца менавіта на этнахутар. Там сама абстаноўка пасуе фэсту. 17 кастрычніка фэст правядзём. Летась першы фэст адбыўся менавіта ў гэты дзень. Усіх накормім дранікамі. Алкаголю ня будзе катэгарычна, як і летась — распавяла адна з арганізатараў мерапрыемства Алена Барысава.
"Мы былі на этнахутары пасля пажару. Страчаныя два будынкі, у якіх праводзіліся конкурсы. Разам з тым сама тэрыторыя этнаграфічнага комплексу не пацярпела. Выглядае прыдатнай для правядзеньня масавага мерапрыемства", — адзначыла Барысава.
"Дзякуем выратавальнікам, якія беражліва выконвалі сваю працу: і нічога ня зьнішчылі, і апэратыўна затушылі пажар. Адзінае, пакуль вядзецца сьледзтва, нельга разьбіраць пацярпелыя будынкі. Уласьнік этнхутару шакаваны здарэннем".
Дранік-фэст прыдумала суполка Цэнтар гарадзкіх ініцыятываў. Летась дранікамі паласаваліся некалькі тысяч наведнікаў сьвята нацыянальнай культуры. Прадстаўнікі грамадзкасьці назвалі Дранік-фэст падзеяй 2014 году.
Стужка навiн
0