21:55 17 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.22
Гітарыст на фестывалі

Men's Fest абвесціў поўны лайн-ап фестывалю: 15 гуртоў з трох краін

© Flickr/ 18percentgrey
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
17110

Штогадовы фестываль альтэрнатыўнай музыкі Men'sFest абвесціў поўны лайн-ап выступоўцаў.

МІНСК, 8 кас — Sputnik. Cёлета ён пройдзе ў двухдзённым фармаце ў Брэсце — 24-25га кастрычніка і аб'яднае дзесяць выступоўцаў з Беларусі, Украіны і Польшчы.

У фестывалі возмуць удзел TT-34, Jinjer, TerraKod, Rise in Rage, Re1ikt, Zolki Band, Exist M, ForHeaven'sSake, Frostbite,  Sciana. У першы дзень да іх таксама далучыцца пяцёрка канкурсантаў, якія пазмагаюцца за каштоўныя прызы.

Конкурсная частка вярнулася на Фестываль пасля гадавой паўзы, удзел у ёй возьмуць 5 гуртоў. Кожны з іх мусіць выканаць дзве песні свайго сачынення і беларускамоўны кавер на трэк любога калектыву.

Праграма мерапрыемства:

24 кастрычніка:

  • 16.00 — 18.00 — Конкурс (Charles Mellow / SandGlass / Ingrin / Cad Goddeu / Introverts)
  • 18.20 — 18.50 — Zolki Band  
  • 19.05 — 19.35 — Re1ikt 
  • 19.50 — 20.20 — Sciana 
  • 20.35 — 21.05 — Exist M 
  • 21.20 — 22.00 — TT-34 

25 кастрычніка:

  • 18.20 — 18.50 — ForHeaven'sSake
  • 19.05 — 19.35 — Frostbite 
  • 19.50 — 20.20 — TerraKod 
  • 20.35 — 21.05 — Rise in Rage 
  • 21.20 — 22.00 — Jinjer
  • Удзельнікі конкурснай праграмы ацэньваюцца па 10-ці бальнай шкале па некалькіх крытэрах: мастацкая каштоўнасць матэрыялу, сыгранасць калектыву,валоданне музычнымі інструментамі і сцэнічныя паводзіны. Асобна будзе ўлічанае меркаванне публікі.

    Прызы для пераможцаў:

  • першае месца — запіс EP з 3-х трэкаў.
  • другое месца — разпрацоўка брэнд-буку
  • трэцяе месца — фотасэт

 

Тэги:
Стыль жыцця, Музычныя жанры, Музыка, Фестываль, Men's Fest, Брэст, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы