Маскве забаранілі, Мінску дазволілі: глядзім “Любовь” Ноэ

© Photo : youtubeТрейлер к фильму "Любовь" Ноэ
Трейлер к фильму Любовь Ноэ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Стужка забароненая да паказу ў Расіі, але ў беларускіх гледачоў будзе магчымасць яе ўбачыць.

МІНСК, 21 кас — Sputnik. Эратычную драму "Любовь" (3D) лацінаамерыканскага рэжысёра Гаспара Ноэ пакажуць у Мінску на кінафестывалі "Лістапад".

Міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе ў Мінску з 6 па 13 лістапада. Сярод фільмаў, якія пакажуць на форуме, нашумелая стужка "Любовь" (3D), забароненая да паказу ў Расійскай Федэрацыі.

Карціну пакажуць па-за конкурсам, а сеансы будуць праходзіць выключна ў начны час для асоб старэйшых за 18 гадоў. Шматлікія крытыкі адзначаюць, што ў стужцы больш адкрытых сцэн, чым у скандальнай "Німфаманцы" Ларса Фон Трыера.

"Любовь" (3D) ўдзельнічала ў Канскім кінафестывалі гэтага года. Гэтая стужка — 17-я рэжысёрская праца лацінаамерыканца Гаспара Ноэ, у якога ўжо дзве ўзнагароды з Кан.

Стужка навiн
0