У актыўным пошуку: паміж модай і мужам беларуска абірае мужа

© REUTERS / Alessandro Garofalo Представление коллекции Dolce & Gabbana
Представление коллекции Dolce & Gabbana - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На BFW знайшлі стыліста Дар’ю Суддзеву і распыталі пра псіхалогію беларускай жанчыны, якая не дазваляе нам своечасова пераймаць заходнія трэнды ў адзенні ды макіяжы.

МІНСК, 23 кас — Sputnik. У Беларусі таксама ёсць хоць кволыя, ды ўсё ж традыцыі гендэрнай роўнасці, але не яны вызначаюць свядомасць. Місіяй Дар'і Суддзевай падчас Тыдню моды было распавесці кожнай жанчыне, што знаходзіцца ў пошуку, да якога стылю ў адзенні варта імкнуцца і чым змяніць паўсюдны чорны колер. Але ж тут можна сутыкнуцца з супярэчнасцю: класічная беларуская жанчына ў вакуўме шукае не стыль, а мужчыну.

"Мы надта павольна пераймаем модныя тэндэнцыі з Захаду — не можам адмовіцца ад агалення, ад вопраткі, што абцягвае. Еўрапейкі больш закрытыя, у іх культуры цэніцца ўнутраны свет, дагледжанасць. А з беларусак цяжка выбіць імкненне прадэманстраваць сябе — у нас праблема не ў адсутнасці густу, а ў схільнасці да вульгарнасці", — распавядае нам Дар'я Суддзева.

Стыліст дадае, што нават у пытанні макіяжу выбар беларускі залежыць ад яе псіхалагічнага стану.

"У модзе шырокія бровы ўжо даўно, але ж калі дзяўчына знаходзіцца ў актыўным пошуку, дык яна будзе імкнуцца зрабіць свае бровы больш выгнутымі. Тут усё залежыць не ад моды, а ад місіі. Да чаго я імкнуся: да стылю ці да жаноцкасці і хачу замуж", — тлумачыць стыліст складаную беларускую душу.

Між тым спадарыня Суддзева адзначае, што беларускі становяцца значна больш гатовымі да эксперыментаў. Раней простая прапанова змяніць, напрыклад, шэрым звыклы чорны колер адзення, сустракала рашучую адмову. Зараз кліенткі Дар'і ахвотна ідуць на эксперыменты.

"Чорны колер прасоўваецца менавіта на рускамоўнай прасторы. Нас пераконваюць, што трэба набыць чорныя туфлі-лодачкі, чорнае паліто — танны мас-маркет звычайна чорны. Тая ж Эвеліна Хромчанка ў Мілане заўсёды ў шэрым, гэта на "Модным прыгаворы" яна сядзіць у чорным і заклікае купіць чорны жакет. Зайдзіце ў наш магазін абутку — пабачыце чорныя туфлі. У Мілане — амаль заўсёды каляровыя", — тлумачыць Дар'я і дадае, што чорны нам прасоўваюць не з бескарыснага імкнення зрабіць жанчыну элегантнай, а з жадання прадаць ёй тоны мас-маркету.

Да таго ж, чорны прыдумалі францужанкі, а яны да беларусак абсалютна не падобныя. А імкненне да насычанага макіяжу і перапаленых валасоў стыліст тлумачыць як вынік савецкага дэфіцыту.

Стужка навiн
0