Футбол на пальцах: глядзім футбольны матч з Аляксандрам Глебам

© Sputnik / Егор Еремов / Перайсці ў медыябанкАлександр Глеб в составе БАТЭ в игре против клуба "Фенербахче"
Александр Глеб в составе БАТЭ в игре против клуба Фенербахче - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Жаночая частка рэдакцыі Sputnik даведалася, за якую каманду Аляксандр Глеб заўзеў у дзяцінстве, паглядзелі разам з футбалістам матч БАТЭ-“Нафтан” і закідалі яго пытаннямі пра фанатаў і заробак.

МІНСК, 26 кас — Sputnik. "Барысаў-Арэна" выдыхнула і ўмясціла ў сябе амаль ці не ўсіх свецкіх журналістаў краіны. Аляксандр Глеб уздыхнуў і пагадзіўся паглядзець з апошнімі матч БАТЭ-"Нафтан". Такі некласічны прэс-тур зладзілі для журналістаў пры падтрымцы "Аліварыі", футбалісты Аляксандр Глеб і Максім Жаўнерчык пагадзіліся цярпліва адказваць на пытанні пра траўмы і мары і тлумачыць, за што трэба любіць футбол.

© Photo : арганізатараў прэс-тураГлеб сочыць за гульнёй БАТЭ-"Нафтан"
Глеб сочыць за гульнёй БАТЭ-Нафтан - Sputnik Беларусь
Глеб сочыць за гульнёй БАТЭ-"Нафтан"

"Я ў дзяцінстве заўзеў за Мілан. Вырас — і перастаў. Калі пачаў гуляць у футбол, была майка гульца Мілана. Усё проста: у савецкія часы па антэне паказвалі толькі італьянскія чэмпіянаты, абіраць не з чага было. Увогуле па тэлебачанні нячаста футбол гляджу — толькі цікавыя гульні", — распавёў Глеб карэспандэнту Sputnik.

Пакуль фанаты крычалі з трыбунаў "Жёлто-синие, вперед!", Глеб распавядаў журналістам пра прыгожыя моманты матчу — ён атрымаў траўмы і не мог гуляць. "Але ж аднолькава хвалюешся нават перад простымі гульнямі, не абавязкова менавіта з "Барсай" гуляць, каб хваляванне адчуць", — тлумачыць Глеб. "А вы таксама расчараваліся, што Мессі не прыехаў?" — "Не".

Футбаліст кажа, што нават з самай высокай трыбуны ён можа па тэхніке гульні пазнаць кожнага члена сваёй каманды. Між тым набліжаецца перыяд, калі каманда пойдзе ў адпачынак — у БАТЭ ён, таксама як і ў звычайных людзей, складае толькі месяц. Журналісты пытаюцца пра мары на час адпачынку, але Глеб паціскае плячыма: "Якія там мары — што выберу, туды і палячу. Зараз усе накіраваныя на Мексіку і Тайланд".

Згодна з футбольным фальклорам, дванаццаты нумар футбольнай каманды — фанат, і учора ўвечары пасля гульні БАТЭ з "Нафтанам" фанат упершыню атрымаў сваю ўзнагароду. Галоўны півавар Наталля Арлова уручыла спецыяльны падарунак ад кампаніі — кубак балельшчыка.

© Photo : прадстаўлена арганізатарамі прэс-тураГалоўны півавар Аліварыі Наталля Арлова ўручае Кубак балельшчыка Пятру
Галоўны півавар Аліварыі Наталля Арлова ўручае Кубак балельшчыка Пятру - Sputnik Беларусь
Галоўны півавар Аліварыі Наталля Арлова ўручае Кубак балельшчыка Пятру

"Мы вельмі рады, што нашу падтрымку ацанілі, бо мы ўжо насамрэч адчуваем сябе часткай каманды, — распавёў журналістым 23-гадовы Пётр Іваноў, прыціскаючы кубак "БАТЭ-Аліварыі". У жыцці ён проста адміністратар інтэрнэт-клуба, а вось за БАТЭ заўзее з 1999 года, ужо тры гады не прапускае ніводнай гульні каманды, ездзіў за футбалістамі паўсюль — ад Албаніі да Ірландыі. Аляксандр Глеб пацвердзіў — па імені Пятра да гэтага дня ён не ведаў, але ж на полі бачыў часта.

Вялікі рэпартаж з экскурсіі па Барысаў-Арэне чытайце заўтра на нашым сайце. Даведаецеся, на якіх трыбунах сядзіць прэзідэнт, на якіх — жонкі футбалістаў, колькі каштуе трава на стадыёне і як патлумачыць дзяўчыне, што такое пенальці, а што — углавы.

Стужка навiн
0