19:32 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Каворкінг

каWork hard: колькі каворкінгаў патрэбна Мінску

© Flickr/ Werkheim
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
9630

Беларуса, вядома, “не спыніць, не стрымаць” – ён адчайна імкнецца працаваць і з прычыны такога попыту на працу ў сталіцы адкрыўся яшчэ адзін каворкінг. Мы параўналі яго з тымі, што ўжо былі.

Ева Шэлань, Sputnik

Намагаючыся вынішчыць у сабе дармаеда, беларус стаў фрылансерам. Для фрылансераў на днях у сталіцы адкрыўся новы каворкінг — "Станкі і інструмент". Sputnik разабраўся, дзе яшчэ можна фрылансіць з камфортам.

"Станкі і інструменты"

Працоўнае месца ў нью-йоркскім каворкінгу
Працоўнае месца ў нью-йоркскім каворкінгу

Адзіны каворкінг сталіцы, што працуе кругласутачна — як любіць класічны фрылансер. Стваральнікі каворкінга самі пра сябе кажуць, што інтэр'ер выканалі ў лепшых традыцыях "завадскога Рэнесансу" — як і вядомы каворкінг Space, ён месціцца ў будынку завода МЗОР. Два памяшканні — на пяць і восем працоўных месцаў.

"Працоўная прастора рамешчана ў цэнтры горада. Яна ўключае выдатную атмасферу, каб быць вельмі прадуктыўным, актыўна натхнёным і знаходзіцца побач з аднадумцамі. Такі настрой патрэбен для прафесіяналаў, каб паглыбіцца ў творчую і пераканаўчую атмасферу. Без пафасу і лішніх рухаў цела", — кажуць стваральнікі прасторы.

Дзе: вул. Кастрычніцкая, 16/4.

Час працы: кругласутачна.

Колькі тое каштуе: адзін дзень — 150.000 руб., месяц — 1.800.000 руб.

Space

Кава і праца
Кава і праца

Крэатыўны клас рассяліўся ўздоўж Кастрычніцкай вуліцы, тут жа стварылі папулярны каворкінг — наўпрост у будынку завода МЗОР. Працаваць тут можна з раніцы да позняга вечара, каворкінг ствараўся для прадстаўнікоў IT-суполкі. Ну і побач — "Хуліган", "ЦЭХ" — адным словам, проста процьма натхнення.

Дзе: вул. Кастрычніцкая, 16а.

Час працы: 9.00-23.00

Колькі тое каштуе: кошт абанемента залежыць ад таго, як часта вы плануеце працаваць. Адно наведванне — 150 000 руб., пяць — 550.000 руб., 20 — 1690000 руб.

Каворкінг-цэнтр "На Малой"

Кампутар ў каворкінгу
Кампутар ў каворкінгу

У адрозненні ад большасці каворкінгаў, гэты цэнтр дае кліентам у арэнду не толькі працоўнае месца, але і юрыдычны адрас і нават персанальнага сакратара і магчымасць арэнды складскога памяшкання.

Дзе: вул. Малая, 1а.

Колькі тое каштуе: тры віды абанементаў. Самы просты каштуе 30 долараў — за гэты кошт вам дадуць юрыдычны адрас і магчымасць працаваць тут 8 гадзінаў на месяц, карыстаючыся тэлефонам і заварваючы каву. За 70 долараў можна атрымаць дадаткова Wi-Fi, віртуальны офіс, дадатковае месца на складзе, магчымасць скарыстацца паркоўкай і 160 гадзінаў працы на месцы замест васьмі. А за 90 долараў на месяц дадуць кампутар.

IMAGURU

Кава і праца
Кава і праца

Гэтае месца створанае для прафесіяналаў бізнес-супольнасці. Можна арандаваць фіксаванае працоўнае месца (на тэрмін ад аднаго месяца), пакідаць на ім кубак і штодзённік. А можна ўладкавацца ў агульным зале, выбраўшы свабодны стол.

Дзе: вул. Фабрыцыуса, 4.

Час працы: 8.00-22.00

Колькі тое каштуе: арэнда фіксаванага месца на месяц — 150 долараў за стол, 270 даляраў — за два сталы, 360 даляраў — за тры сталы. Арэнда вольнага месца — ад 2 даляраў у гадзіну. Абанемент на месяц — 130 долараў.

"Балкі"

Каворкінг
Каворкінг

Адкрыўся ў мінулым годзе і размясціўся недалёка ад плошчы Перамогі. Праект "Бэлькі" аб'яднаў некалькі прастораў у скандынаўскім стылі пад дахам былога спартыўнай залі каледжа.

Дзе: вул. Чапаева, 3.

Час працы: 10.00 — 23.00

Колькі тое каштуе: арэнда аднаго стала ў месяц — 150 долараў. Тым, хто пасяліцца ў сакавіку, першы месяц абяцаюць зніжку: стол абыйдзецца ўсяго ў 95 даляраў.

Тэги:
каворкінг, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы