07:07 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Фатасесія ад Lego

"Коткі" і "паліцэйскія" - якія ралявыя гульні абіраюць беларусы

© Flickr/ clement127
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
19451

Памнажаючы гендэрныя стэрэатыпы, Sputnik прайшоўся па магазінам касцюмаў для ралявых гульняў і высветліў, што сярод рахманых беларусак процьма латэнтных паліцэйскіх ды піратак.

Ева Шэлань, Sputnik

Беларускі за апошні год дадалі сабе брутальнасці — калі мінулым годам лідарамі продажу касцюмаў для ралявых гульняў былі "школьніцы" ды "пакаёўкі", дык сёлета іх замянілі касцюмы паліцэйскіх і піратак. Sputnik спытаў у кансультантаў адпаведных магазінаў, у якія гульні беларускі гуляюць часцей за ўсё.

Магазін Amor.by: "А раптам дзеці пабачаць!"

Жанчына-котка
Прынцэса Лея і прынцэса Даяна

Кансультант магазіна Amor.by распавяла карэспандэнту Sputnik, што год ад году самы папулярны навагодні вобраз для ралявых гульняў — Снягурка, але ж часам фантазія беларусак ідзе крыху далей, тады Снягурачка муціруе ў піратку.

"Сёлета вельмі актуальным касцюмам сталі мадэлі "Піратка", "Паліцэйскай" і "Пакаёўка". У мінулым годзе папулярнымі былі касцюмы коткі і школьніцы, а сёлета ад іх адышлі — школьніцы пераўтварыліся ў паліцэйскіх", — распавяла Наталля Лапулік, заснавальніца магазіна Amor.by.

Дзяўчаты ніколі не ведаюць, чаго хочацца ад надыходзячага свята, таму кансультантам у магазіне даводзіцца дапамагаць ім вызначацца. Калі кліентка не мае магчымасці пакінуць у магазіне шмат грошай, ёй дапамагаюць сабраць бюджэтны варыянт касцюма.

"Прапаноўваем набыць сетку, фартух і шэраг масак на выбар — ці то папялушкі, ці то прынцэсы — гэтага дастаткова", — тлумачаць супрацоўніцы магазіна.

Сетку можна набыць за дваццаць долараў, фартух — за дзесяць, дадаць шапачку на галаву — яшчэ пяць долараў. Гатовыя камплекты каштуюць каля 40-50 долараў, касцюмы паліцэйскіх — на іх вытворчасць ідзе шмат лака ды скуры. Купляць дарагія камплекты за сто долараў гатовыя немногія, шмат для каго маскарад — гэты справа аднаго дня, таму абіраюць больш танныя варыянты.

"Часта чую ад кліентак, маўляў, у краіне сэкса няма, яны саромеюцца набываць касцюмы для ралевых гульняў, даводзіцца пераконваць, што гэта нармальна. А вось мужчыны ў нас разняволеныя — яны хутка знаходзяць з асартыменту тое, што падабаецца, і пераконваюць жанчыну — трэба набыць", — распавядае спадарыня Лапулік.

Яна кажа, густы мужчынаў і жанчын не супадаюць: калі першыя аддаюць перавагу рушам ды ажуру, дык другія абіраюць строгі латэкс ды скуру.

"Мужчынам падабаецца выключная "няшнасць". А жанчыны абіраюць максімальна закрытыя варыянты і хвалююцца — як можна, тут бачныя падвязкі, а тут — панчохі, а раптам дзеці пабачаць! Калі бачым такую колькасць табу, пачынаем прапаноўваць халацікі, пеньюарчыкі, каб касцюм не выглядаў настолькі "сэксі", — распавялі ў магазіне.

Магазін All-Intim: "У крызіс не да касцюмаў, "котак" замаўляем па патрабаванні"

Жанчына-котка
Жанчына-котка

Яшчэ ў адным магазіне сцвярджаюць, што ў крызісныя часы беларускам не да касцюмаў — продаж значна знізіўся. Калі жанчыны і адважваюцца на такі набытак, дык ён павінны быць універсальным, тэматычных святочных Снегурачак не бяруць.

"У магазіне і ўвогуле продаж значна знізіўся, што ўжо казаць пра касцюмы. Купляць такія рэчы зараз немэтазгодна, людзі кажуць, дорага. Калі нешта і бяруць, дык гэта сукеначкі, пеньюарчыкі, сеткі — каб можна было апрануць не толькі ў навагоднія святы", — распавядаюць у магазіне.

Прынцыпова тут не заказваюць карсеты — падабраць адпаведны няпроста, каштуе — дорага, таму тут вырашылі не рызыкаваць, каб не заставалася процьма непраданага тавару.

"Сярод нечакана частых кліентак — жанчыны XXL, на жаль, касцюмаў такога памеру няшмат, мадэлі даволі прымітыўныя. Усялякіх котак ды зайцаў прывозім толькі па замове", — патлумачыла Sputnik супрацоўніца магазіна Наталля.

Магазін "Сонейка": "За пісталетамі і кайданкамі — у дзіцячыя магазіны"

Штурмавікі і наручнікі
Штурмавікі і наручнікі

У магазіне "Сонейка" попыт адрозніваецца ад мінулага года не мадэлямі, а інтэнсіўнасцю — кажуць, у крызіс жанчыны па касцюмы не ідуць. Сярод найбольш папулярных — "Котка" і "Паліцэйская".

"Жанчыны не толькі не саромеюцца апранаць касцюмы, а яшчэ і сэлфі робяць у прымеркавай", — распавядае кансультант Святлана і дадае, што пышныя жанчыны — самыя вялікія аматары такіх касцюмаў.

"Котка" — самы дарагі тут касцюм, каштуе амаль мільён рублёў, астатняе — танней. Сёлета жанчыны не надта схільныя абіраць ролі — калі "снягурка" засталася па былым кошце, бяруць яе, а не — дык пойдзе і "пакаёўка". Кажуць, касцюмы набываюць і жанчыны, што па доўгу службы танчаць стрыптыз, і простыя дзяўчаты.

"У касцюм коткі уваходзяць вушы, ашыйнік, пальчаткі, гетры ды шорты, паліцэйскі — амаль тое ж, але без вушак і латэксны. А дубінкі ды пісталеты раім набываць у дзіцячых крамах", — дадае кансультант.

Тэги:
магазіны, Беларусь, Увесь свет

Галоўныя тэмы