16:47 17 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Мінск старажытны - 2015

Пераднавагоднюю барахолку зладзяць у Мінску

© Sputnik/ Дзмітрый Карлюк
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
45 0 0

Чарговая пераднавагодняя барахолка “Open-шафа” пройдзе ў Мінску 27 снежня – можна будзе набыць вінтажныя рэчы па дэмпінгавых цэнах і паглядзець навагоднія фільмы.

МІНСК, 21 сне — Sputnik. Чарговая пераднавагодняя барахолка чакае мінчукоў 27 снежня, жыхары сталіца змогуць не толькі набыць незвычайныя рэчы, але і наведаць фудкорт, а таксама паглядзець навагоднія фільмы, паведамілі арганізатары барахолкі Sputnik.

Для дызайнераў, якія не зарэгістраваныя як індывідуальныя прадпрымальнікі, такія мерапрыемствы ці ледзь не адзіная магчымасць прадставіць свае творы грамадскасці.

"Я ўдзельнічала ў "Open-шафе" колькі месяцаў таму, не магу сказаць, што гэта вельмі прыбыткова. Безумоўна, кошт ўнёску можна адбіць, але нельга казаць пра прынцыповы прыбытак. Тым не менш, у адрозненне ад маркетаў, для барахолак не патрэбна рэгістрацыя ІП, таму пачаткоўцы дызайнеры ахвотна ў ей удзельнічаюць", — распавяла Sputnik дызайнер Кацярына Колб.

Навагодняя барахолка прапануе мінчукам Handmade-падарункі, фуд-корт, музыку і трансляцыі навагодніх фільмаў.

Тэги:
Святочны кірмаш, Стыль жыцця, Мінск, Еўропа, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы