06:21 25 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Духи , продаваемые на рынке в Корфу (Греция)

Водар Кіркорава, Пуціна і Беларусі - выстава парфумерыі

© Flickr/ André Mouraux
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
78 0 0

Незвычайная інтэрактыўная экспазіцыя парфумерыі адкрылася ў "Доме карцін".

МІНСК, 26 сне — Sputnik. "Пахі жыцця" — новая экспазіцыя галерэі "Дом карцін", інтэрактыўная выстава, у якой малюнак спалучаецца з водарам.

"Араматычная аснова экспазіцыі — майстэрскае спалучэнне парфумерыі паўсядзённых водараў, як чароўна прыемных, так і рэалістычных. Візуальны складнік — фатаграфічныя працы і інсталяцыі разнастайнай тэматыкі ", — распавядаюць у галерэі.

Каб глядач пагрузіўся ў свет бачных водараў, у галерэі падабралі спецыяльную музыку. Галоўная інтрыга экспазіцыі — араматычны сімвал Беларусі, увасоблены ў рэальнасць брэндам L'AMBRE, яего аўтар — парфумер Сафія Гройсман.

Выставка ароматов в Доме картин
© Фото : из сообщества галереи "Вконтакте"
Выставка ароматов в "Доме картин"

Тут жа можна дакрануцца да водараў, створаных спецыяльна для Уладзіміра Пуціна, Мацье, Кіркорава, Rome Fashion Week, Меладзе, групы ВІА Гра.

Побач — парфумерныя захапленні апошняй царскай сям'і Раманавых і вобразы членаў сям'і, калекцыя рускіх парфумерных флаконаў мяжы ХIХ-ХХ стагоддзяў. А для паўнаты інтэрактыву можна завітаць да парфемернага фантану і знесці з сабой флакончык арамату.

Тэги:
выставы, Парфюмерыя, Дом карцін, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы