Калыханку з The Big Bang Theory абвінавацілі ў плагіяце

© Flickr / Mystic SoulThe Big Bang Theory Cast
The Big Bang Theory Cast - Sputnik Беларусь
Падпісацца
“Песенка про пушистого котёнка”, якая ўжо амаль ці не стала класікай жанра калыханкі, створаная яшчэ ў 30-я гады.

МІНСК, 29 сне — Sputnik. Нашчадкі настаўніцы з Нью-Гэмпшыра абвінавацілі стваральнікаў серыяла The Big Bang Theory у плагіяце. Згодна заяве, настаўніца Эдіт Ньюлін напісала калыханку, што пачыналася словамі "Soft kitty, warm kitty" яшчэ ў трыццатыя гады. Сама аўтарка калыханкі памерла ў 2004 годзе. Цяпер правы на песню адстойвае яе дачка, паведамляе ABC News.

«Soft Kitty» — песня, якая дапамагае суцешыць аднаго з галоўных герояў серыяла Шелдона Купера падчас хваробы. Розныя персанажы серыяла выконвалі яе шмат разоў, тэкст песенькі выкарыстоўваецца на футболках і іншай сувенірнай прадукцыі сіткома.

Стужка навiн
0