22:37 19 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Вокладка новага часопісу Макулатура

Новыя нумары часопіса “Макулатура” выйшлі ў свет

© Фото: "Макулатура"
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
"Макулатура"- незалежны беларускі альманах (8)
32050

Прэзентацыя нумароў 8 і 9 адбудзецца ў кнігарні “Галіяфы” 15 студзеня.

МІНСК, 12 сту — Sputnik. "Макулатура 8" мае назву "Украінская" і прысвечана падзеям ва Украіне, "Макулатура 9" — "Вольнамастацкая" — унікальны нумар у гісторыі: грошы на друк часопіса збіраліся праз краўдфандынгавую кампанію.

Украінская "Макулатура" змяшчае тэксты, якія распавядаюць пра творчасць, жыццё і свабоду краіны сланечнікаў і блакітнага неба. Каманда, якая працуе над часопісам, вырашыла адмыслова для гэтага нумару стварыць ілюстрацыі з выкарыстаньнем кветак і дрэваў, "бо наша суседка атаясамліваецца намі з усім зялёным, прыродным, жывым і жыццёвым. Кожны, хто будзе гартаць старонкі, заўважыць сухія лісты альбо цені кветак, гербарый з красак альбо намаляваныя расліны".

"Макулатура 8 — Украінская створана намі дзеля міру і супраць тэлевізара, і мы ўсе спадзяемся, што на нашых старонках кожны знойдзе такую жаданую праўду, якая, здавалася б, перастала нам сьвяціць з-за далягляду", — распавядае заснавальнік часопіса Сяргей Календа.

На старонках нумару можна будзе прачытаць трагічна-баявыя філязофскія нататкі Адама Глобуса. Паглядзець на тое, што адбываецца ва Украіне, вачыма Тані Малярчук, паразважаць разам з Сяргеем Жаданом аб свабодзе і наведаць разам зь ім Луганск. Паглыбіцца ў сьвет Аляксандра Ірванца ды пасьмяяцца з абсурднасьці жыцьця разам з Сашком Ушкалавым і Пістончыкам. Даведацца пра незвычайнасьць лёсаў беларусаў ва Украіне дзякуючы эсэям Юрася Карэтнікава і Канстанціна Касяка. Убачыць Майдан.

з дзёньнікаў Кацярыны Рамашкевіч. Падняцца на Карпаты і атрымаць простае чалавечае задавальненьне і радасьць адкрыцьця Кіева і Бахчысарая праз падарожжы Марыны Яўсейчык і Алеся Гізуна.

Вокладкі розных нумароў часопіса Макулатуры
© Фото: "Макулатура"
Вокладкі розных нумароў часопіса "Макулатуры"

Макулатура 9 — Вольнамастацкая — унікальны нумар у гісторыі: грошы на друк часопіса збіраліся праз краўдфандынгавую кампанію.

"Упершыню мы запускалі флэшмоб "Апошняя кашуля за Макулатуру" праз сацыяльныя сеткі, каб разварушыць кісельную беларускую прастору чытачоў, і гэта ў нас атрымалася: нашыя сябры, падпісчыкі і проста цудоныя людзі фатаграфаваліся без кашуляў, ставілі хэштэг #Mak_I_Care і перадавалі эстафету іншым, і ўсё выглядала цалкам натуральна і проста, і, што яшчэ істотна, — прыгожа і па-добраму шчыра", — распавядаюць заснавальнікі "Макулатуры".

"Калі мы назіралі за працэсам флэшмобу, мы не пераставалі радавацца і ўсміхацца, бо дзеяньні неабыякавых людзей натхнялі нас не апускаць рукі і рухацца толькі наперад".

"Вольнамастацкая Макулатура" — яскравы прыклад таго, як тэксты гарманічна ілюструюцца ў гарадзкой прасторы праз стрыт-арт, фота, калаж, і як важна, каб такія вялікія і сур'ёзныя напрамкі мастацтва, як проза і ілюстрацыя, павінныя ня толькі суіснаваць, але рухацца і ўзбагачацца за кошт падтрымкі і сынтэзу ў сучасным грамадзтве.

Прэзентацыя нумароў 8 і 9 "Макулатуры" адбудзецца 15 студзеня ў кнігарні "Галіяфы" па новым адрасе: Старавіленская, 9. Пачатак мерапрыемства а 19-й гадзіне.

Незалежны альманах "Макулатура" быў заснаваны тры гады таму і ставіць сваёй мэтай дапамагчы развіццю беларускай альтэрнатыўнай літаратуры і сучаснаму выяўленчаму мастацтву.

Першы нумар часопіса "Макулатура" выйшаў у снежні 2012 года. За тры гады было выдадзена восем нумароў. Асаблівасць часопіса — арыгінальны падыход да падбору і афармлення тэкстаў. Над выданнем працуюць пісьменнік Сяргей Календа і яго жонка — мастачка Васіліса Паляніна-Календа.

Тэмы:
"Макулатура"- незалежны беларускі альманах (8)
Тэги:
Мастацкая літаратура, Стыль жыцця, Культура, Макулатура (часопіс), Сяргей Календа, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы